CORE для забруджаных раёнаў: каб жыць ва ўмовах выжываньня
2008-05-07 16:56
Нават праз 22 гады пасьля катастрофы на ЧАЭС забесьпячэньне радыялягічнай бясьпекі прадуктаў, зьмена стаўленьня людзей да малых дозаў радыяцыі і перапрафілірваньне прыватных гаспадарак застаюцца самымі актуальнымі тэмамі. Менавіта гэтымі актуаліямі і займаецца праект ПРААН – праграма CORE «Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі», у якім бярэ ўдзел і Эўрапейская Супольнасьць і непасрэдна Эўракамісія праз праекты ТАСІS.
Белорускія партнэры CORE -- Камчарнобылю і вертыкаль, супрацоўнікі НДА і проста неабыякавыя людзі, якіх хвалюе гэтая праблематыка. CORE накіраваны на дапамогу 4-м раёнам Беларусі: Брагінскаму, Чачэрскаму, Слаўгарадзкаму, Столінскаму.
Статыстыка CORE:
Разам – 146 праектаў, зь бюджэтам у 9 млн. эўра
37 праектаў рэалізавана, яшчэ 20 рэалізуюцца.
73 проекты на 3,2 млн. эўра шукаюць партнэраў.
Праекты ў межах CORE звычайна невялікія. Яны ськіраваны на нейкую вузкія катэгорыі людзей і ўмоўна падзяляюцца на некалькі катэгорый: праекты па сацыяльна-эканамічнай рэабілітацыі, культурна–адукацыйныя, па ахове здароўя і забесьпячэньню радыелягічнай якасьці. Пералічым толькі некалькі са 146 праектаў. Напрыклад, гэта стварэньне мабільнай паліатыўнай службы для безнадзейна хворых Слаўгарадзкага і Чачэрскага раёнаў, радыёэкалягічных кружкоў у Брагінскім і Столінскім раёнах, дзе дзеці атрымліваюць веды аб радыяцыі і самі складаюць радыялягічныя мапы сваёй мясцовасьці, школьнай службы псыхалягічнай дапамогі дзецям з адхіленьнямі ў разьвіцьці ў Брагіне, стварэньне міні-хлебапекарні ў Чачэрску, якая будзе выпякаць хлеб для дзяцей з праблемных семьяў і сірат.
Ёсьць і буйныя праекты – напрыклад, “Рэабілітацыя пацыэнтаў з радыёіндуцыраваным ракам і іншымі захворваньнямі шчытападобнай залозы”, у межах якога закуплена абсталяваньне і расходныя матэрыялы для Столінскай раённай бальніцы. Было праведзена выязное дасьледаваньне людзей раёну, якое паказала – у 36% ёсьць паталёгія шчытападобнай залозы. Своечасовая яе дыягностыка і даступнасьць спецыялізаванай дапамогі дазваляюць не даводзіць справу да ўзнікненьня анкалёгіі. І гэта не пустыя словы – нават у Гомелі далёка не кожны можа трапіць да эндакрыноляга…
Што дала CORE?
Аляксей Чыстадарскі, адмыслоўца ў камунікацыях Каардынацыйнай групы праграмы:
– Дзейнасьць праграмы спрыяла пераходу ад пасыўнага прыняцьця гуманітарнай дапамогі да з’яўленьня мясцовых праектаў разьвіцця, якія прапаноўваюць самі жыхары. З дапамогай Программы CORE людзі атрымалі магчымасьць прымаць актыўны ўдзел у рэабілітацыі ўмоў жыцьця, навучыліся рыхтаваць і рэалізоўваць праекты разам з нацыянальнымі і міжнароднымі партнэрамі.
– Калі Праграма завяршаецца?
– 31 студзеня 2008 года. Зарэгістраваная яна да верасьня 2009-га.
– І што далей?
– Программа CORE стварыла ўмовы для доўгатэрміновага супрацоўніцтва. Пытаньні каардынацыі праграмы CORE стануць адной з тэмаў абмеркаваньня на чарговым паседжаньні Савета па прыняцьцю рашэньняў Праграмы CORE, якое адбудзецца ў другой палове кастрычніка бягучага году.
CORE-Agri: у маштабах сям’і
Сям’я Валянціны і Сьцяпана Калічэўскіх жыве ля лесу, дзе радыяцыйны фон у 10 Кюры. Працуюць у калгасе і як сьвята чакаюць грыбнога часу. Бо за пару месяцаў на грыбах можна зарабіць тысячы дзьве даляраў, а потым год іх праядаць.
- Я чула, што ў адной вёсцы ў суседнім раёне нейкі экспэрымэнт будуць ладзіць, грыбы-вешанкі вырошчваць, – расказвае Валянціна. Камусьці прывезьлі расаду, ці грыбніцу. Будуць прадаваць потым гэтыя грыбы, як лісічкі. Мы вось з мужыком таксама б заняліся, толькі дзе на экспэрымэнты грошы возьмеш...
Валянціна расказвае аб праекце праграмы CORE-Agri, якая працуе ў Слаўгарадскім і Столінскім раёнах. Зараз гэта самы буйны праект, у якім задзейнічаныя асабістыя падворкі сялян, якія зацікаўленыя ў вырошчваньні чыстай прадукцыі і павелічэньні даходнасьці ад яе рэалізацыі. Кожны год у ёй удзельнічае каля двухсот сем’яў. Ім дапамагаюць мікракрэдытамі, закупкамі новых парод жывёлаў, кармоў, новых сартоў расьлінаў, кансультацыямі і інфармацыйным суправаджэньнем.
CORE-Agri будзе рэалізаваны да 2009 года. Ёсьць надзея, што навыкі, якія атрымаюць гаспадары, надалей будуць распаўсюджвацца самі па сабе, ад падворка да падворка. Бо сэнс праекту – ня столькі «даць рыбу», колькі навучыць людзей гэтую рыбу лавіць.

Паводле eurobelarus.info
Тематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (68)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (173)
- Волонтеры (12)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (95)
- Европа (22)
- Законодательство (178)
- Интернет-ресурсы (66)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (613)
- Образование (250)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (155)
- Социальный заказ (164)
- Устойчивое развитие (26)
- Фандрайзинг (53)
- Экология (9)
- Иное (26)
Подобные материалы
- Малые гранты Фонда The Bearr Trust 2012
- Как обеспечить прозрачность сбора пожертвований?
- Конкурс мини-проектов в рамках проекта ТАНДЕМ
- Риски, которые могут возникать при проведении конкурсов проектов НКО
- Информационная встреча, посвященная конкурсу проектов "Негосударственные структуры и местные органы власти"
- Европейская Комиссия объявила новый конкурс проектов для негосударственных организаций и местных органов власти в Беларуси
- Амбасада ЗША прымае заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў