НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Даведнік "Як працуе Эўразьвяз"

У красавіку 2010 году выйшаў з друку даведнік “Як працуе Эўразьвяз”, падрыхтаваны міжнародным экспэртам Марыён Фішэр у дапамогу беларускім журналістам.

На 104 старонках чытачам прапаноўваецца кароткая практычна арыентаваная інфармацыя па трох тэмах:
1. Структура Эўразьвязу.
2. Спосаб працы галоўных інстытутаў ЭЗ.
3. Праца з прэс-службамі інстытутаў ЭЗ.

Даведнік адлюстроўвае сытуацыю ў структурах ЭЗ на люты 2010 году і, такім чынам, ужо ўлічвае зьмены, зьвязаныя з уступленьнем у сілу Лісабонскай дамовы 1 сьнежня 2009 году й фармаваньнем новай Эўрапейскай Камісіі, склад якой быў абвешчаны 9 лютага 2010 году.

Папяровая вэрсія даведніка выдадзеная ў зручным для карыстаньня “кішэнным” фармаце (памер 120х120 мм).

Электронная вэрсія даступная на сайце анлайн-бібліятэкі фота- і аўдыёвізуальных матэрыялаў (www.media-belarus.eu):

- на беларускай мове: http://www.media-belarus.eu/index.php/welcome/download/4bab98fb628bc.pdf
- на расейскай мове: http://www.media-belarus.eu/index.php/welcome/download/4bab99c6f07ff.pdf

Кантактная інфармацыя:

Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі
Тэл.: +375 17 3286613
Інтэрнэт: http://www.delblr.ec.europa.eu
Эл.пошта: delegation-belarus@ec.europa.eu

Паводле рассылкі belngo.info

Rating All.BY

Rambler's Top100