Неабходны валянтэр на экалагічны праект у Нармандыі тэрмінам на 1 год
2010-04-25 16:07
Асацыяцыя AVRIL з горада St Pierre de Coutances (Францыя) шукае мэтанакіраванага\ую валянтэра з Беларусі тэрмінам на 1 год. Асацыяцыя займаецца адукацыйнымі праграмамі, якія датычацца навакольнага асяроддзя і абароны прыродных сістэм, зпершага водных экасістэм і зон.
Валянтэр будзе працаваць разам з мясцовымі аніматарамі\адукатарамі ў адукацыйных экалагічных праграмах На працягу праекта валянтэр зможа даведацца болей пра кантэкст і рэаліі мясцовасці, сутнасці дзейнасці арганізацыі, атрымае пэўныя веды ў галіне экалагічнай навукі. Валянтэр зможа працаваць з усімі прадстаўнікамі мясцовага грамадства (дзецьмі, моладзю, дарослымі). На працягу праекта валянтэр атрымае і ўзбагаціць свае веды пра навакольнае асяроддзе і зможа камунікаваць па гэтай тэме з рознымі прадстаўнікамі мясцовага грамадства і міжнароднымі партнерамі асацыяцыі Avril.
Ролі і заданні валянтэра падчас праекту ў датах 20.10.2010-20.10.2011
1. Дапамога ў правядзенні мясцовымі аніматарамі\адукатарамі адукацыйных экалагічных праграмах у мясцовых навучальных установах. Арганізацыя экалагічных мерапрыемстваў у горадзе і на прыродзе (экалагічныя экскурсіі) - 40% працоўнага часу валянтэра
2. Праца з кампутарам. Збор і распаўсюд інфармацыі пра мерапрыемствы асацыяцыі сярод лакальнага грамадства і міжнародных партнераў - 10% працоўнага часу валянтэра
3. Арганізацыя бібліятэкі арганізацыі - класіфікацыя кніг, абнаўленне інвентару і кніжак, выдача кніг наведвальнікам - 10% працоўнага часу валянтэра
4. Распаўсюд інфармацыі наконт Эўрапейскай валянтэрскай службы сярод мясцовай моладзі - 10% працоўнага часу валянтэра
5. Стварэнне і аднаўленне педагагічных метадаў, якія дапамогуць больш эфектыўнаму адукацыйнаму працэсу ў галіне экалагічнай асветы - 10%
6. Дапамога ў падрыхтоўцы і арганізацыі міжнародных моладзевых абменаў, анімацыя падчас абменаў - 10% працоўнага часу валянтэра
7. Іншая праца, зыходзячы з патрэб і ідэй валянтэра і праекта - 10% працоўнага часу валянтэра
Перад тым як здзяйсняць актыўнасці, валянтэр будзе ўведзены ў курс справаў і будзе навучаны асноўным рэчам, неабходным для пачатку працы. Валянтэр заўжды будзе атрымоўваць падтрымку і парады з боку супрацоўнікаў Асацыяцыі.
Прафайл валянтэра:
-Быць ва ўзросце ад 20 да 26 год
-Валодаць ангельскай ці французскай мовай
-Быць гатовым\гатовай да незалежнага і аўтаномнага жыцця (Валянтэр будзе жыць у 20 хвілінах на ровары ад месца працы у вёсцы з насельніцтвам 300 чалавек)
-Валянтэру не абавязкова мець адукацыю ці веды ў галіне экалогіі, але ён\яна павінны буць зацікаўленыя ў ахове навакольнага асяроддзя
-Жаданне атрымаць новы жыццёвы, валянтэрскі досьвед
-Быць гатовым\ай працаваць ў праекце з 20.10.2010 да 20.10.2011
Умовы ўдзелу:
Праект фінансуецца за кошт праграмы Эўрапейскага Саюза "Моладзь у Дзеянні". Акцыя 2 "EVS". Валянтэру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, мясцовай страхоўкі і візы. Акрамя таго штомесяц валанцёру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы. Праезд з Беларусі да Францыі будзе пакрыты арганізатарамі на 90% ад агульнага кошта квіткоў.
Падчас знаходжання на праекце валянтэру будзе выдадзены персанальны электра-ровар. Першыя 3 месяца валянтэру будзе дана магчымасць прайсці бясплатныя курсы французскай мовы.
Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку (глядзіце, калі ласка, у далучаным файле) і рэзюме ў вольнай форме на ангельскай ці французскай мове і даслаць не пазней 10 мая 2010 на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com
Паводле рассылкі групы "Моладзь у дзеянні"
| Прикрепленный файл | Размер |
|---|---|
| EVS application form for Belarus.doc | 207.5 кб |
Тематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (69)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (161)
- Волонтеры (10)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (97)
- Европа (23)
- Законодательство (167)
- Интернет-ресурсы (67)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (559)
- Образование (240)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (137)
- Социальный заказ (155)
- Устойчивое развитие (26)
- Фандрайзинг (51)
- Экология (9)
- Иное (25)
Подобные материалы
- Бюллетень БАСР № 157
- Валантэрскі праект у Бэрліне
- В России принят закон о налогообложении НКО и благотворительной деятельности
- Конкурсный набор экспертов
- Визит в Болгарию для изучения системы государственного социального заказа
- Семинар " О ЕС в высшей школе: формы и методы работы"
- Приглашение на тренинг "Школы экологического активиста" для преподавателей вузов

