НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Праграма Інстытута "Адкрытае грамадзтва" для недзяржаўных арганізацый

Миссия: 

Мэтай інфармацыйнай праграмы Інстытута "Адкрытае грамадзтва" зьяўляецца пашырэньне доступу да інфармацыі, садзеяньне разьвіцьцю камунікацыі грамадзкай супольнасьці й абарона грамадзкіх свабодаў ды свабоды на камунікацыю ў лічбавым асяродзьдзі. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на незаможныя групы насельніцтва ды найменш разьвітыя часткі сьвету.

Асноўныя накірункі дзейнасьці праграмы:
- Доступ да ведаў: падтрымка праграмаў, якія адчыняюць ці пашыраюць доступ да ведаў ці інфармацыі ў найбольш бедных краінах.
- Камунікацыя грамадзкай супольнасьці: падтрымка праектаў, накіраваных на пашырэньне грамадзкіх групаў ці сетак для атрыманьня ці выкарыстаньня інфармацыі, забесьпячэньне гэтых групаў праграмнымі сродкамі для забесьпячэньня іх патрэбаў.
- Адкрытая інфармацыйная палітыка: абарона свабоды слова ў лічбавым асяродзьдзі й пашырэньне доступу да сувязі ў самых праблемных краінах.

Акрамя таго, падтрымліваюцца праекты, ў межах якіх выкарыстоўваюцца новыя інтэрнэт-сродкі для аб'яднаньня разрозненых крыніцаў інфармацыі аб працэсе прыняцьця рашэньняў. Адным з прыярытэтных рэгіёнаў праграмы зьяўляецца Усходняя Эўропа.

У межах сваёй інфармацыйнай праграмы Інстытут "Адкрытае грамадзтва" імкнецца прадастаўляць гранты НДА і грамадзкім групам, зь якімі раней не супрацоўнічаў. Памер гранту не перавышае $ 50 000. Перад тым, як падаваць заяўку, неабходна скантактаваць з мэнэджэрамі праграмы (кантакты вы знойдзіце па спасылцы: http://www.soros.org/initiatives/information/initiatives/information/abo...)

Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: http://www.soros.org/initiatives/information

Паводле arche.by, рассылкі belngo.info

Rating All.BY

Rambler's Top100