Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс
2012-01-27 12:59
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2012 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы сакавіка 2012 г., а апошнюю – у кастрычніку 2012 г. у Страсбургу (Сусветны Страстургскі Форум за дэмакратыю). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў, узаемаадносін еўрапейскіх структур і краін СНД, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін.
У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, СНД, Беларусі і іншых краін, будуць арганізаваныя дыскусіі, круглыя сталы, трэнінгі.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.
Больш падрабязную інфармацыю пра Раду Еўропы і Школы палітычных даследаванняў можна знайсці на сайце Рады Еўропы www.coe.int
Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкеты неабходна выслаць у электроннай форме па адрасе easteuroschool@gmail.com да 20 лютага 2012 г. (форма анкеты-заяўкі прыкладаецца).
| Прикрепленный файл | Размер |
|---|---|
| Anketa_EESPS_2012.doc | 104 кб |
| Anons_EESPS_2012.doc | 31 кб |
| EESPS Info bel 2012.doc | 46 кб |
Тематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (69)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (163)
- Волонтеры (10)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (97)
- Европа (23)
- Законодательство (170)
- Интернет-ресурсы (67)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (575)
- Образование (243)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (141)
- Социальный заказ (157)
- Устойчивое развитие (27)
- Фандрайзинг (52)
- Экология (9)
- Иное (25)
Подобные материалы
- Курс «Школа тренерского мастерства»
- Приглашение к участию в визите в Брюссель для белорусских экспертов
- Дистанционный курс "Финансовая грамотность НКО"
- Неформальное образование «Обучение в weekend»
- Курс дистанционного обучения «Менеджмент профилактических программ по проблеме ВИЧ/СПИД».
- Тренинг «Здоровый образ жизни»
- Чего не хватает неформальному образованию, чтобы стать инструментом развития регионов?


