НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Пра нефармальную адукацыю ў новым “Адукатары”

Выйшаў чарговы нумар часопіса "Адукатар", 2010, №1.

Гэтым разам чытайце ў часопісе:
- Уладзімір Дунаеў. Балонскі працэс: гісторыя і перспектывы.
Аўтар зьвяртаецца да Балонскага працэсу, імкнучыся зафіксаваць ягоныя асноўныя асьпекты ў кантэксьце мінулага, сучаснага і будучыні эўрапейскай вышэйшай адукацыі.

- Аляксандр Палоннікаў. Брусэльскія сустрэчы.
Аўтар знаёміць чытача з навукова-адукацыйнымі праграмамі, прапанаванымі Эўракамісіяй для прадстаўнікоў Беларусі, а таксама дае сваё бачаньне магчымасьцяў беларуска-эўрапейскага супрацоўніцтва, у прыватнасьці датычна навукоўцаў і педагогаў у праграмах ЭЗ.

- Мікалай Міцкевіч. Эдукалогія: інварыянтныя характарыстыкі.
Аўтар разважае пра эдукалогію – навуку, аб’ектам якой з’яўляецца адукацыйны працэс.

- Марына Бойка, Алена Лугаўцова. Адукацыйная праграма “Удых і выдах”, альбо Як мы вучыліся “дыхаць”.
У артыкуле апісваюцца асноўныя падзеі ў рэалізацыі праграмы, асноўнай мэтай якой было разьвіцьцё асобаў, прафэсійнай і сацыяльная самаэфектыўнасьці моладзі.

- Кацярына Вярбілава, Марыя Юшкевіч. Выдыхнуць, каб зноў удыхнуць, альбо Нататкі з Швейцарыі.
Уражаньні ад стажыроўкі ў Стакгольме ў межах моладзевай праграмы крэатыўных зьменаў.

- Інгрыда Мікішка. Пра некаторыя асьпекты безперапыннай адукацыі цягам усяго жыцьця: досьвед Латвіі.
Аўтар засяроджваецца на асноўных прынцыпах бесперапыннай адукацыі цягам усяго жыцьця і, у прыватнасьці, адукацыі дарослых, а таксама знаёміць чытачоў з дзейнасьцю Латышскага аб’яднаньня адукацыі дарослых.

- Сяргей Лабада. Адукацыя для ўсіх: прыклад народнага ўнівэрсытэту ў Германіі.
Аўтар робіць спробу сістэматызаваць зьвесткі аб тым, як працуе нямецкая сістэма адукацыі і прадстаўляе чытачам адну з найбольш папулярных формаў арганізацыі адукацыйнай працы з насельніцтвам у Германіі – “Народны ўнівэрсытэт”.

- Алена Лугаўцова. НГА ў Вялікабрытаніі: ад агульнага да прыватнага.
Пра брытанскія НГА і канкрэтна пра дзейнасьць брытанскай моладзевай недзяржаўнай арганізацыі “Свіфт Цэнтр” у інтэрвію з сябрам праўленьня і трэнерам гэтай арганізацыі Полем Гветтам.

Электронны варыянт нумара ўжо разьмешчаны на вэб-пляцоўцы АГА: http://adukatar.net/?page_id=1472

Крыніца: Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Rating All.BY

Rambler's Top100