НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

III Фэстываль нефармальнай адукацыі

III Фэстываль нефармальнай адукацыі ладзіцца сёлета 8-10 кастрычніка 2010 года. Мэта фэстывалю - дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэньне якасьці жыцьця.

Фэстываль як форма прасоўваньня нефармальнай адукацыі і адукацыі дарослых папулярная ў многіх краінах. Беларусь далучылася да фэстывальнага руху ў 2006 годзе. Фэст стаў традыцыйнай пляцоўкай для абмеркаваньня бягучых пытаньняў і перспектыў разьвіцьця нефармальнай адукацыі ў Беларусі і ў эўрапейскіх краінах.

Сёлета асобныя мерапрыемствы Фэстывалю нефармальнай адукацыі ўключаныя ў праграму традыцыйнага Тыдня Нямеччыны ў Беларусі.        

Задачы Фэстывалю 2010:
       
1. Прадставіць нефармальную адукацыю як сістэму, якая забясьпечвае разьвіцьцё сацыяльных,грамадзянскіх, прафэсыйных кампетэнцый і творчых здольнасьцяў асобы на працягу ўсяго жыцьця.       
2. Прэзентаваць разнастайнасьць праграм (для моладзі, пажылых людзей, вяскоўцаў, людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, сем'яў, жанчын, мужчынаў, прафэсыйных груп, няўрадавых арганізацый і інш.).
3. Садзейнічаць абмену досьведам і наладжваньню партнэрскіх сувязяў.
4. Абмеркаваць тэндэнцыі і стратэгіі разьвіцьця нефармальнай адукацыі як інструмента павышэньня якасьці жыцьця ў Беларусі і за мяжой.

На працягу трох фэстывальных дзён Вас чакаюць:
     - прэзэнтацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў;
     - майстар-класы ў выкананьні найлепшых адукатараў;
     - творчыя спаборы;
     - дыскусыі па актуальных пытаньнях разьвіцьця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;
     - цікавая культурная праграма;
     - знаёмства з патэнцыйнымі партнэрамі для рэалізацыі Вашых уласных ініцыятываў.

У адпаведнасьці з класіфікацыяй UNESCO, да нефармальнай адукацыі  (non-formal   education) належаць навучальныя праграмы і курсы, якія праводзяцца па-за межамі традыцыйнай сістэмы адукацыі, дзе вынікі навучаньня не заўсёды пацьвярджаюцца адпаведнымі дакументамі. У Мемарандуме безперапыннай адукацыі Эўрапейскага Саюза падкрэсьліваецца, што кантынуум безперапыннасьці робіць нефармальную адукацыю раўнапраўным складнікам навучаньня на працягу ўсяго жыцьця.

Умовы ўдзелу ў Фэстывалі нефармальнай адукацыі і праграма – у далучаных файлах.

Крыніца: Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Прикрепленный файлРазмер
FEST2010-info-bel.doc206.5 кб
FEST2010-program_bel.pdf102.94 кб

Rating All.BY

Rambler's Top100