НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Конкурс грантаў Эўракамісіі на барацьбу супраць ВІЧ-СНІД. Дадаліся аплікацыйныя формы на рускай мове

У межах праграмы “Інвэстыцыі ў людзей – добрае здароўе для ўсіх” абвяшчаецца новы конкурс “Узмацненьне патэнцыялу недзяржаўных структураў у барацьбе супраць ВІЧ-СНІД, лячэньні й назіраньні ў межах эўрапейскага добрасуседзтва й партнэрства" (Capacity building for non-state actors in relation to HIV-AIDS prevention, treatment and care for the European Neighbourhood and Partnership countries).

Асноўная мэта праграмы — распрацаваць і ажыцьцявіць праекты па разьвіцьці працы недзяржаўных арганізацыяў у галіне барацьбы са СНІДам і ВІЧ, іх прадухіленьня. У першую чаргу будуць разглядацца праекты па правядзеньні працы з хворымі, разьвіцьці стратэгіі каапэрацыі зь мясцовымі ўладамі ў гэтай сфэры, наладжваньні эдвокасі. Супрацоўніцтва з замежнымі партнэрамі будзе вітацца.

Да ўдзелу запрашаюцца зарэгістраваныя грамадзкія арганізацыі.

Фінансаваньне: праекты рэгіянальнага тыпу — ад 300.000 да 1 млн. эўра, нацыянальныя праекты — ад  150.000 да 500.000 эўра.

Падрабязная інфармацыя пра праграму й працэдуру падачы заявак — у даданым файле "Guidelines.DOC".

Апошні тэрмін падачы заявак: 16 верасьня 2010 года.

Неабходныя дакумэнты можна знайсьці на сайце: https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChc...

У дадатку далучаны таксама аплікацыйныя дакументы на рускай мове. Пераклад зьдзейснены па ініцыятыве і падтрымцы UNAIDS.

Крыніца: рассылка belngo.info і actngo.info

Прикрепленный файлРазмер
Guidelines.DOC300.5 кб
CfP 130355 - 02 - Application Form_ru.doc231 кб
CfP 130355 - 03 - Budget for the Action_ru.xls98.5 кб
CfP 130355 - 04 - Logical Framework_ru.xls22.5 кб
Clarification_ru.doc32.5 кб

Rating All.BY

Rambler's Top100