Міжнародная канфэрэнцыя па ўстойлівым разьвіцьці
2010-08-30 11:07
Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр вывучэньня сучаснай рэлігійнасьці” у межах Тыдня ўстойлівага разьвіцьця – 2010 ладзяць Міжнародную навуковую канфэрэнцыю “Экафільныя ідэі і канцэпцыя ўстойлівага разьвіцьця ў рэлігійных традыцыях: гісторыя і сучаснасьць”. Канфэрэнцыя адбудзецца 17 кастрычніка 2010 года ў Менску.
Да ўдзелу запрашаюцца дасьледчыкі і спецыялісты, якія вывучаюць праблемы экалагічнай размернасьці рэлігійных традыцый у гістарычнай перспектыве, прадстаўнікі розных канфесій і грамадзкіх арганізацый, якія займаюцца пытаньнямі экалагічнай асьветы і адукацыі, правядзеньнем экалагічных акцый і рэалізацыяй экалагічных праектаў.
Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваньне наступных тэмаў:
1. Фармаваньне экаразмернага стаўленьня да сьвета і чалавека ў дахрысьціянскіх вераваньнях, іудаізме і хрысьціянстве – пытаньні пераемнасьці і разьвіцьця.
2. Прыярытэты экафільнага ўзаемадзеяньня з прыродай у традыцыйных усходніх рэлігіях і сучасных арыенталісцкіх канцэпцыях.
3. Протаэкалагічныя ўстаноўкі ў мусульманскім рэлігійным сьветаўспрыняцьці – стан праблемы ў мінулым і сучаснасьці.
4. Канцэпцыя ўстойлівага разьвіцьця як прадмет рэлігійнага асэнсаваньня і практыкі – станоўчы досьвед і праблемы.
5. Перспектывы супрацоўніцтва рэгіянальных і міжнародных рэлігійных арганізацый па пытаньнях устойлівага разьвіцьця, іх роля ў працэсах далейшага ўзмацненьня экалагічнай асьветы і адукацыі, правядзеньні экалагічных акцый і рэалізацыі экалагічных праектаў.
У межах канфэрэнцыі плануецца правядзеньне Круглага стала на тэму “Устойлівае разьвіцьцё як мультыканфесійны праект: досьвед Беларусі”, на якім будуць абмяркоўвацца пытаньні ўдзелу розных канфесій на тэрыторыі Беларусі ў распрацоўцы тэорыі і практыкі экалагічнага руху.
Анкеты ўдзельнікаў і матэрыялы дакладаў на беларускай, рускай альбо польскай мове прымаюцца на эл. пошту ecoreligious@yandex.ru.
Апошні тэрмін – да 1 кастрычніка.
Персанальнае запрашэньне для ўдзелу ў канфэрэнцыі будзе накіравана пасьля навуковага рэцэнзаваньня тэзісаў па эл. пошце да 10 кастрычніка.
Аб’ём матэрыялаў – да 6 старонак (шрыфт Times New Roman, No. 14, інтэрвал - 1,0; Палі: верхняе, ніжняе - 2,0, левае - 3,0, правае - 2,0).
Удзел у канфэрэнцыі бясплатны. Усе іншыя выдаткі – за ўласны кошт.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы:
http://www.cscr.ucoz.ru/news/mezhdunarodnaja_konferencija_ehkofilnye_ide...
З пытаньнямі зьвяртайцеся, калі ласка, да Міхеевай Ірыны Барысаўны, тэл.: (GSM) +375 (29)636-44-12 (Belarus); + 48 79 237-56-43 (Poland). E-mail: iryna.mikheyeva@gmail.com, ecoreligious@yandex.ru
Крыніца: Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Тематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (69)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (161)
- Волонтеры (10)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (97)
- Европа (23)
- Законодательство (167)
- Интернет-ресурсы (67)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (559)
- Образование (240)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (137)
- Социальный заказ (155)
- Устойчивое развитие (26)
- Фандрайзинг (51)
- Экология (9)
- Иное (25)
Подобные материалы
- Дистанционный курс "Финансовая грамотность НКО"
- Республиканский Социальный Форум
- Кансультацыі па інфармацыйнай працы арганізацыям трэцяга сэктару
- Как создать этический кодекс для НКО?
- Эксперты МПОО «АКТ» о состоянии ВИЧ-сервисных организаций Беларуси. Часть 3
- Эксперты МПОО «АКТ» о состоянии ВИЧ-сервисных организаций Беларуси. Часть 2
- Эксперты МПОО «АКТ» о состоянии ВИЧ-сервисных организаций Беларуси. Часть 1

