НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Працягваецца конкурс для журналістаў на тэму "ЕС-Беларусь 2010"

eu-stars

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь працягвае конкурс на тэму адносін паміж ЕС і Беларуссю ў 2010 годзе. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты беларускіх і замежных СМІ.

Конкурс праводзіцца з мэтай пашырэння і падтрымкі прафесійнага асвятлення пытанняў, звязаных з развіццём адносінаў паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь.

Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўганараванне пераможцаў будзе прымеркавана да першай гадавіны Лісабонскай Дамовы.

Апошні тэрмін прыёму прац на конкурс - 15 кастрычніка 2010 года (па паштовым штампе).

Парадак правядзення конкурсу

• На конкурс прымаюцца журналісцкія працы на беларускай ці рускай мове, што з'явіліся ў СМІ ў перыяд з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2010 г. уключна.

• Адзін аўтар можа падаць не больш за адну працу ў кожную з намінацый і не больш за тры працы ў трох намінацыях.

• Працы, што падаюцца на конкурс, павінны быць выкананыя ў добрай тэхнічнай якасці (арыгінал публікацыі або копія). Аўдыё і відэа матэрыялы прымаюцца на лічбавых носьбітах (CD і іншыя). Онлайн публікацыі прадстаўляюцца ў раздрукаваным выглядзе з указаннем наўпроставай спасылкі на публікацыю ў сетцы Інтэрнет. Усе матэрыялы павінны ўтрымліваць дату выхаду публікацыі і павінны быць завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам кіраўніка рэдакцыі.

• Аўтар таксама павінен падаць кароткую інфармацыю пра сябе, у тым ліку кантактныя звесткі.

• Працы на конкурс прымаюцца пад подпіс або па пошце заказным лістом (з пазнакай "Конкурс для журналістаў") на адрас: Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь, вул. Энгельса 34а, Будынак 2, Мінск, 220030, Беларусь.

• Працы пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу не вяртаюцца.

Падрабязная інфармацыя - у далучаным файле.

Прикрепленный файлРазмер
Competition for journalists 2010 BE.doc30.5 кб

Rating All.BY

Rambler's Top100