НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Гранты на супрацоўніцтва ў галіне культуры

Грантавы спабор Эўразьвязу: “Супрацоўніцтва ў галіне культуры” ладзіцца ў межах часткі 1.3 праграмы “Культура 2007-2013 “Праекты супрацоўніцтва з трэцімі краінамі (Cooperation Projects with Third countries)”. Апошні тэрмін падачы заявак - 1 траўня 2009 г.

Краіны-ўдзельніцы ў 2009 годзе: Беларусь, Арменія, Грузія, Малдова, Эгіпет, Іярданія, Туніс, Палестына.

Партнэрамі могуць быць:
- краіны-сябры Эўразьвязу;
- сябры Эўрапейскай Эканамічнай Супольнасьці: Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія;
- краіны-кандыдаты ў Эўразьвяз (Харватыя, Турцыя, Македонія) і Сэрбія.

Мэты праекту:
• падтрымка міжкультуранга дыялёгу;
• падтрымка транснацыянальнае мабільнасьці асобаў, якія працуюць у галіне культуры;
• дапамога міжнароднаму звароту твораў мастацтва і мастацкіх вырабаў.

Арганізацыі, якія падаюць заяву на ўдзел, мусяць адпавядаць наступным крытэрам:
- зьяўляцца публічнай ці прыватнай арганізацыяй, якая мае юрыдычны статус і чыя дзейнасьць засяроджаная ў галіне культуры;
- мець рэгістрацыю ў адном з азначаных вышэй дзяржаваў;
- арганізатары культурнай дзейнасьці могуць узяць удзел у праекце пры ўмове, што яны займаюцца некамэрцынай дзейнасьцю.

У праекце мусяць браць удзел мінімум тры заяўнікі мінімум з трох краінаў-партнэраў (сяброў Эўразьвязу), якія супрацоўнічаюць мінімум з адной «трэцяй краінай» у галіне культуры. Ня меней за 50% дзейнасьці мусіць ладзіцца ў гэтай «трэцяй краіне».

Праекты ня могуць складацца выключна з утварэньня й вядзеньня інтэрнэт-сайтаў, з выдавецтва газэтаў ды часопісаў, з арганізацыі канфэрэнцыяў і сустрэчаў ці з дасьледчай дзейнасьці.

Мінімальная працягласьць праекту — 24 месяцы.

Мінімальны грант — 50 тысяч эўра, максымальны — 200 тысяч эўра. Падтрымка Эўразьвязу — максымум 50% выдаткаў.

Апошні тэрмін падачы заявак на суфінансаваньне праектаў – 1 траўня 2009 г.

Больш падрабязную інфармацыю (на ангельскай мове) глядзіце на вэб-пляцоўцы: http://eacea.ec.europa.eu/culture/index_en.htm

Rating All.BY

Rambler's Top100