НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Прадстаўнікі еўрапейскіх арганізацый наведаюць Беларусь

Беларусь з азнаямляльным візітам наведаюць прадстаўнікі еўрапейскіх арганізацый, якія рэалізуюць праекты ў сферы маладзёвай палітыкі.

З 5 па 10 мая 2009 г. 26 прадстаўнікоў дзяржаўных і няўрадавых структур, якія працуюць з моладдзю, з 14 краін Еўропы пазнаёмяцца з рэалізацыяй і развіццём маладзёвай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь на агульнанацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях.

Візіт арганізоўвае Рэсурсовы цэнтр САЛЬТО для краін Усходняй Еўропы і Каўказу, РМГА «Ліга добраахвотнай працы моладзі» пры ўдзеле Ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі ў межах праграмы ЕС «Моладзь у Дзеянні».

Азнаямляльны візіт адбудзецца ў Мінску і Гродна. У Мінску ўдзельнікі візіта сустрэнуцца з прадстаўнікамі Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі, беларускімі маладзёвымі грамадскімі аб'яднаннямі, якія актыўна працуюць з моладдзю – Ліга добраахвотнай працы моладзі, Маладзёвы адукацыйны цэнтр «Фіяльта», Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА, Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі і інш.

Падчас візіта ў Гродна 8 мая будзе арганізавана адкрытая пляцоўка для камунікацыі, прэзентацыі і знаёмства з дзейнасцю абласных і мясцовых гродзенскіх арганізацый пры падтрымцы аддзела па справах моладзі Абласнога выканаўчага камітэта Гродна.

Удзельнікі візіта таксама даведаюцца пра магчымасці супрацоўніцтва ў межах праграмы Еўрапейскага Саюза «Моладзь у Дзеянні». Чакаецца, што азнаямляльны візіт паслужыць развіццю доўгатэрміновых партнёрскіх сувязей паміж беларускімі і еўрапейскімі арганізацыямі для рэалізацыі сумесных маладзёвых праектаў.


Падчас нефармальнай часткі праграмы плануецца міжкультурны вечар, беларускі нацыянальны вечар, экскурсія па Аўгустоўскім канале на Гродзеншчыне і наведванне ўрачыстасцяў у Мінску да Дня Перамогі.

Адным з ініцыятараў правядзення азнаямляльнага візіта з'яўляецца Рэсурсны цэнтр САЛЬТО для краін Усходняй Еўропы і Каўказа. Рэсурсны цэнтр быў створаны ў кастрычніку 2003 г. Па ініцыятыве Еўрапейскай Камісіі для падтрымкі супрацоўніцтва ў межах праграмы «Моладзь у Дзеянні» з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай, Расіяй, Украінай.

Праграма ЕС «Моладзь у Дзеянні» накіравана на развіццё актыўнага ўдзелу моладзі ў жыцці Еўропы, распаўсюджванне ідэй міжкультурнага дыялогу, салідарнасці і талеранцыі сярод маладых людзей. Праграма імкнецца далучыць усіх маладзёнаў, незалежна ад іх адукацыйнага, сацыяльнага і культурнага ўзроўняў. Кожны год Праграма фінансуе тысячы маладзёвых праектаў у сферы нефармальнай адукацыі па самых розных тэмах: культура і мастацтва, здароўе і спорт, актыўны грамадзянскі ўдзел, маладзёвая палітыка і інш.

Кантактныя асобы:

Яраслаў Алейнік, РМГА «Ліга добраахвотнай працы моладзі» sl41074@yahoo.com, eeca@salto-youth.net

Андрый Павловіч, каардынатар Рэсурснага цэнтра САЛЬТО для краін Усходняй Еўропы і Каўказа

Rating All.BY

Rambler's Top100