У грамадзянскай супольнасьці ў Празе свой форум
2009-05-05 22:07
5-6 траўня ў Празе, напярэдадні саміту “Усходняга партнэрства”, адбудзецца вялікая міжнародная канфэрэнцыя. Яна атрымала назву – “Усходняе партнэрства: насустрач грамадзянскаму форуму”. Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрошаныя прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў з усіх шасьці краінаў, якіх запрасілі ў новую ініцыятыву Эўразьвязу.Сустаршыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі Сяргей Мацкевіч, які запрошаны ў Прагу, тлумачыць, што ў рамках новай ініцыятывы Эўракамісія хоча стварыць грамадзянскі форум. Мэта – надаць недзяржаўным арганізацыям тую ж значнасьць і моц, якую яны маюць у краінах Эўразьвязу. Але спачатку ў Празе хочуць пачуць меркаваньні грамадзкіх дзеячаў з Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы ды Ўкраіны – усіх удзельнікаў “Усходняга партнэрства”, падкрэсьлівае спадар Мацкевіч:
"Фармат форуму яшчэ дакладна невядомы. Ён будзе толькі стварацца. Будзе папярэдне абмеркаваньне, каб даць рэкамэндацыі з боку грамадзкага сэктару ўсіх шасьці краін і краін Эўразьвязу. Але мы спадзяемся, што ініцыянаваньне “Усходняга партнэрства” павялічыць ролю грамадзкага сэктару, грамадзянскай супольнасьці у працэсах, якія адбываюцца. І, зразумела, я кажу найперш пра Беларусь.
Мы спадзяемся, што гэта будзе тая пляцоўка, дзе голас грамадзянскай супольнасьці будзе пачуты. У Беларусі мы істотна абмежаваны ў магчымасьцях данесьці інфармацыю да грамадзтва. І ў гэтай справе мы спадзяемся на “Усходняе партнэрства”. Не так важны ўжо фармат гэтага форуму. Важна тое, каб нашы рэкамэндацыі былі пачуты двума бакамі – беларускім і эўрапейскім. А можа нават, сталі і шматбаковымі”.
Палітоляг Алесь Лагвінец таксама паляцеў у Прагу і будзе ўдзельнічаць у канфэрэнцыі:
“І гэта адна з пляцовак для супрацоўніцтва ў рамках “Усходняга партнэрства”. І гэта азначае, што Эўракамісія будзе і далей гэта разьвіваць. Такім чынам функцыянуе дэмакратыя ў ЭЗ, што да грамадзянскай супольнасьці прыслухоўваюцца. І з’яўляюцца адкрытыя магчымасьці, зь якіх варта скарыстацца. І я думаю, што для беларускай грамадзянскай супольнасьці гэта проста выклік. Тут мы можам выказваць сваю пазыцыю, шукаць шляхі паразуменьня і зь прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці пяці іншых краінаў – удзельніц “Усходняга партнэрства”. І таксама навязваць шчыльнейшыя сувязі з грамадзянскай супольнасьцю краінаў-чальцоў Эўразьвязу”.
Паводле Радыё СвабодаТематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (69)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (161)
- Волонтеры (10)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (97)
- Европа (23)
- Законодательство (167)
- Интернет-ресурсы (67)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (559)
- Образование (240)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (137)
- Социальный заказ (155)
- Устойчивое развитие (26)
- Фандрайзинг (51)
- Экология (9)
- Иное (25)
Подобные материалы
- Конкурс стыпендыяў для маладых беларускіх грамадзкіх актывістаў (Эстонскі Цэнтр Усходняга Партнэрства)
- 18-19 ноября в Берлине проходит вторая встреча Форума гражданского общества Восточного партнерства
- Конкурс проектов "Расширение возможностей в сфере культуры"
- Белорусский ежегодник – 2009
- Вынікі Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці: “Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі”
- Восточное партнерство: всё только начинается
- Беларускія НДА рыхтуюцца да Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга Партнэрства ў Бэрліне


