НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Канферэнцыя "Шлях Беларусі ў Еўропе"

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) запрашае на III Штогадовую канферэнцыю "Шлях Беларусі ў Еўропе". Мерапрыемства адбудзецца 9-10 лютага 2010 года ў Мінску.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны афіцыйныя асобы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, эксперты з Беларусі, краінаў Еўрасаюзу, Расіі, Украіны, Злучаных Штатаў Амерыкі, прадстаўнікі буйнейшых еўрапейскіх аналітычных цэнтраў і даследчых інстытутаў па пытаннях эканомікі, бяспекі, міжнародных адносінаў.

Праца канферэнцыі будзе арганізавана ў пяці тэматычных секцыях:

· Палітыка і бяспека: Беларусь і ЕС у мяняючымся рэгіянальным і глабальным асяроддзі,
· Энергетычныя адносіны,
· Эканоміка: Беларусь, ЕС і глабальны эканамічны крызіс,
· Беларускае грамадства: унутраныя фактары еўрапейскай інтэграцыі,
· Шлях наперад: Усходняе Партнёрства як рамка адносінаў Беларусі з ЕС.

Працоўныя мовы канферэнцыі – ангельская, беларуская і руская. Падчас канферэнцыі забяспечваецца сінхронны пераклад.

Дзеля ўдзелу ў канферэнцыі неабходна атрымаць запрашэнне арганізатараў. Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле ў канферэнцыі, просьба звярнуцца на адрас: conference@belinstitute.eu  з паметкай “штогадовая канферэнцыя BISS”.

Па ўсіх іншых пытаннях, звязаных з правядзеннем канферэнцыі, уключаючы медыя запыты, просьба кантактаваць па электронным адрасе info@belinstitute.eu aбо тэл. +375296260499 (Людміла Берташ, каардынатар канферэнцыі).

Падрабязная інфармацыя - на сайце BISS

Rating All.BY

Rambler's Top100