НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Школа па правах чалавека для моладзі

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае спабор на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2009 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі Школы зьяўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя й аўтарытэтныя спэцыялісты ў галіне правоў чалавека й права.

Месца правядзеньня: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская й расейская.

Тэрміны правядзеньня:
Школа 1: 3 – 11 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна).
Школа 2: 12 – 20 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня ўключна).
Школа 3: 24 ліпеня – 1 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна).
Школа 4: 2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 27 чэрвеня ўключна).

Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцьці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармаваная з 18-22 удзельнікаў.

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт мусіць запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць не пазьней за вызначаны тэрмін па адрасе: belschool@gmail.com.

Пажадана прадаставіць таксама рэкамэндацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадзкай арганізацыі, зь якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадзкай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманьні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысьць іх абароны.

Ня будуць разглядацца заяўкі прэтэндэнтаў, тэрмін дзеяньня пашпартоў якіх заканчваецца за тры месяцы да даты правядзеньня Школы.

Транспартныя выдаткі, зьвязаныя з афармленьнем віз, кампэнсаваныя ня будуць.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрас: belschool@gmail.com .

Паводле рассылкі belngo.info

Rating All.BY

Rambler's Top100