Лідэры няўрадавых арганізацый абмяркуюць з кіраўніком прадстаўніцтва Еўракамісіі сітуацыю ў Беларусі
2009-06-02 17:39
2 чэрвеня кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску Жан-Эрык Хольцапфель сустрэнецца з лідэрамі няўрадавых арганізацый Беларусі. Плануецца абмеркаваць шляхі супрацоўніцтва і сітуацыю ў краіне.Як паведамляе Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў, прадстаўнікі трэцяга сектара маюць намер узняць актуальныя праблемы грамадзянскай супольнасці. Паводле слоў кіраўніка асамблеі Сяргея Мацкевіча, сустрэча пройдзе "ў рэжыме інфармацыйнага абмену".
Мацкевіч нагадаў, што бесперашкодная праца няўрадавых арганізацый — адна з пяці рэкамендацый Еўрасаюза для наладжвання двухбаковых адносінаў з Беларуссю. Апрача захавання свабоды асацыяцый прадстаўнікі НУА таксама плануюць абмеркаваць з прадстаўніком Еўракамісіі тэмы, што тычацца празмерна высокага консульскага збору за шэнгенскія візы для беларусаў і дыскрымінацыі незалежных СМІ.
Апрача Сяргея Мацкевіча ў сустрэчы возьмуць удзел кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, праваабаронцы Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч, паведамляе БелаПАН.
Тематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (69)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (161)
- Волонтеры (10)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (97)
- Европа (23)
- Законодательство (167)
- Интернет-ресурсы (67)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (559)
- Образование (240)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (137)
- Социальный заказ (155)
- Устойчивое развитие (26)
- Фандрайзинг (51)
- Экология (9)
- Иное (25)
Подобные материалы
- Малые гранты Фонда The Bearr Trust 2012
- Как обеспечить прозрачность сбора пожертвований?
- Конкурс мини-проектов в рамках проекта ТАНДЕМ
- Риски, которые могут возникать при проведении конкурсов проектов НКО
- Информационная встреча, посвященная конкурсу проектов "Негосударственные структуры и местные органы власти"
- Европейская Комиссия объявила новый конкурс проектов для негосударственных организаций и местных органов власти в Беларуси
- Амбасада ЗША прымае заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў


