Каму давяраюць беларусы
2009-08-02 16:20
Сацыялагічны цэнтр «Зеркало-инфо» даведаўся ў нашых грамадзян, у якой ступені яны давяраюць людзям, што прадстаўляюць тыя ці іншыя арганізацыі і структуры.Традыцыйна лідзіруе ў рэйтынгу даверу грамадства царква — ёй часткова ці цалкам давяраюць 73% беларусаў. Далей ідуць армія — 69%, суды і міліцыя — па 60%, дзяржаўныя СМІ — 59%, недзяржаўныя — 57%, урад — 55% (пазіцыі «прэзідэнт» асобна няма), мясцовыя органы ўлады — 51%, ААН — 44%, Нацыянальны сход — 42%, апазіцыя — 40%, АБСЕ — 39%, традыцыйныя прафсаюзы — 35%.
Самы высокі адмоўны рэйтынг (адказ «не давяраю зусім») у апазіцыі і мясцовых органаў улады — па 34%, а таксама прафсаюзаў — 35%.
Самы нізкі — у ААН і АБСЕ — адпаведна 9% і 11%. Дарэчы, праз невялікую абазнанасць беларусаў пра дзейнасць гэтых міжнародных структур яны ў лідэрах па «Цяжка адказаць» — 47% і 50%. Далей ідуць прафсаюзы — 30%, парламент — 29% і апазіцыя — 26%.
Апазіцыя стала аўтсайдэрам па індэксе даверу, які вылічваецца розніцай паміж «цалкам» станоўчымі і адмоўнымі ацэнкамі рэспандэнтаў. Яе вынік - мінус 28, у прафсаюзаў - мінус 26, мясцовыя органы ўлады – мінус 22, парламент - мінус 19, дзяржаўныя СМІ – мінус 13, міліцыя – мінус 12, суды і ўрад – мінус 9, недзяржаўныя СМІ – мінус 8.
У «плюсах» царква – 24, армія – 14, ААН – 8 і АБСЕ – 3.
Паводле nn.by i Зеркало-ИНФО
Тематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (68)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (173)
- Волонтеры (12)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (95)
- Европа (22)
- Законодательство (178)
- Интернет-ресурсы (66)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (613)
- Образование (250)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (155)
- Социальный заказ (164)
- Устойчивое развитие (26)
- Фандрайзинг (53)
- Экология (9)
- Иное (26)

