Новыя медыі для беларускіх НДА
2010-02-11 20:26
Initiative Mittel- und Osteuropa запрашае да ўдзелу ў праекце “Новыя медыі для беларускіх НДА”.
Вас цікавіць, як зрабіць сваю працу больш эфектыўнай і прывабнай для грамадзтва? Тады праект engaged.by/media – для вас!
Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 сакавіка 2010 года.
У межах праекта запланаваныя 5 трэнінгаў з удзелам беларускіх і замежных экспертаў у галіне новых медыяў (у красавіку, чэрвені, верасьні, лістападзе 2010 і студзені 2011 гг.).
Вас чакае:
-індывідуальны падыход і кансультаваньне паміж трэнінгамі
-практычная праца па ўдасканаленьні інтэрнэт-рэсурсаў арганізацыі
-новыя кантакты
-пасьведчаньне ўдзельніка праекта.
Магчымыя тэмы:
-распрацоўка канцэпцыі праектаў з выкарыстаньнем новых медыяў
-выкарыстаньне сацыяльных сетак для налажваньня сувязяў з грамадзкасьцю
-найноўшыя тэхнікі працы з відэа і аўдыё матэрыяламі
-візуалізацыя дадзеных і складаных сувязяў, праца з мапамі
-супрацоўніцтва і планаваньне падзеяў пры дапамозе інтэрнэту
-выкарыстаньне інтэрнэт-тэхналогій для кіраваньня арганізацыяй
Да ўдзелу запрашаюцца:
Сябры зарэгістраваных грамадзкіх арганізацый, якія адказваюць за сувязі арганізацыі з грамадзкасьцю і рэалізацыю інфармацыйнай палітыкі. Арганізацыя можа заявіць да ўдзелу каманду з 2-3 чалавек, аднак на кожным трэнінгу можа ўдзельнічаць толькі адзін прадстаўнік. Удзел у кожным сэмінары для прадстаўнікоў адабранай арганізацыі абавязковы.
Арганізацыя-заяўнік бярэ на сябе 50% транспартных выдаткаў сваіх удзельнікаў.
Больш падрабязная інфармацыя і форма заяўкі – у далучаных файлах.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
| Прикрепленный файл | Размер |
|---|---|
| engaged media.zip | 330.78 кб |
Тематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (68)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (173)
- Волонтеры (12)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (95)
- Европа (22)
- Законодательство (178)
- Интернет-ресурсы (66)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (613)
- Образование (250)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (155)
- Социальный заказ (164)
- Устойчивое развитие (26)
- Фандрайзинг (53)
- Экология (9)
- Иное (26)
Подобные материалы
- Обновился веб-сайт РОО "БелАЮ"
- Конкурс сайтаў і інтэрнэт-кампаній «Будзь у Трэцім!»
- Визуализация статистических данных на примере количества некоммерческих организаций, зарегистрированных в РБ в 2008 – 2010 гг.
- "Трэці сектар" абнавіў інтэрнэт-пляцоўку
- Дапаможнік па кампутарнай бяспецы
- Бюллетень БАСР № 161
- Бюллетень БАСР № 160

