НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Маніторынг "Свабода асацыяцыі ў 2009 годзе"

Assembly-logo

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі падрыхтавала выніковую справаздачу за 2009 год. Маніторынг тычыцца выкананьня беларускімі ўладамі прапановаў эўрапейскіх структураў у сфэры нармалізацыі стану няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў.

Выснова аўтараў справаздачы - становішча з ажыцьцяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў у Беларусі цягам 2009 году прынцыпова не зьмянілася. У 2009 годзе галоўныя праблемы пры стварэньні і дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў у Беларусі засталіся нязьменныя:

- працягвалася практыка адмоваў у рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў паводле сумнеўных падставаў, у тым ліку ў зьвязку з грамадзка-палітычнаю пазыцыяй заснавальнікаў аб’яднаньняў;

- існавала забарона на дзейнасьць незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў, фондаў, палітычных партыяў, рэлігійных арганізацыяў - з крымінальным
пакараньнем за такую дзейнасьць (артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу “Незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду або ўдзел у іх дзейнасьці”);

- шмат для якіх зарэгістраваных НДА і партыйных структураў стварала перашкоды неабходнасьць мець юрыдычны адрас у нежылым памяшканьні (умовы для няўрадавых аб’яднаньняў і партыяў тут горшыя у параўнаньні з умовамі нават для некаторых формаў камэрцыйных арганізацыяў, якія могуць рэгістравацца на прыватных кватэрах заснавальнікаў), а таксама немагчымасьць без дазволу ўладаў арэндаваць памяшканьне для правядзеньня сходаў;

- парадак атрыманьня замежнай бязвыплатнай дапамогі заставаўся складаным і патрабаваў згоды дзяржавы на атрыманьне грошай для рэалізацыі кожнага канкрэтнага праекту, пры гэтым айчынную спонсарскую дапамогу можна было атрымаць толькі на тыя мэты, якія вызначыць дзяржава.

Поўны тэкст спраздачы глядзіце ў далучаным файле.

Паводле рассылкі belngo.info

Прикрепленный файлРазмер
manitor2009.pdf478.25 кб

Rating All.BY

Rambler's Top100