Праграма стыпендый Рэйгана-Фасэла
2009-08-15 14:57
Нацыянальны Фонд Падтрымкі Дэмакратыі (National Endowment for Democracy) прымае заяўкі на ўдзел у стыпэндыяльнай праграме імя Рэйгана-Фасэла, якая прадастаўляе магчымасьць актыўным барацьбітам за дэмакратыю, навукоўцам ды журналістам з розных краінаў паглыбіць і пашырыць веды аб дэмакратыі, і прызваная садзейнічаць іх дзейнасьці па прасоўваньні ідэяў дэмакратычнага грамадзтва.
Фонд прапаноўвае практычную праграму, якая дапамае ўдзельнікам удасканаліць стратэгію й мэханізм пабудовы дэмакратычнага грамадзтва, і тэарэтычную праграму для навукоўцаў, якія праводзяць дасьледваньні з мэтай публікацыі працаў.
Удзельнікамі практычнай праграмы могуць быць актывісты, юрысты, журналісты ды іншыя катэгорыі спэцыялістаў, якія ўдзельнічаюць у разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці, і мусяць мець вялікі практычны досьвед працы ў галіне разьвіцьця дэмакратыі. Удзельнікамі тэарэтычнай праграмы могуць быць навуковыя супрацоўнікі, дасьледчыкі, прафэсура й усе, хто піша на тэму дэмакратыі, і мусяць на мамэнт падачы заяўкі на праграму мець ступэнь кандыдата навук альбо доктара навук.
Важнай умовай атрыманьня стыпэндыі зьяўляецца валоданьне ангельскай мовай.
Удзельнікам праграмы прадастаўляецца штомесячная стыпэндыя, медычная страхоўка, і садзеяньне ў набыцьці авіяквіткоў.
Праграма прымае ўдзельнікаў на два тэрміны па 5 месяцаў: восеньскі сэмэстр 2010: з 1 кастрычніка 2010 па 28 лютага 2011. Восеньскі сэмэстр 2011: з 1 сакавіка 2011 па 31 чэрвеня 2011.
Падрабязную інфармацыю аб праграме, форму заяўкі й інструкцыю па запаўненьні глядзіце на сайце: www.ned.org/forum/reagan-fascell.html. Усе дакуманты й заява мусяць быць надрукаваныя па-ангельску.
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістапада 2009 году. Паведамленьне аб прыняцьці ў праграму будуць дасланыя ў красавіку 2010 году.
Па дадатковую інфармацыю зьвяртайцеся на сайт: www.ned.org альбо адпраўце ліст па адрасе: fellowships@ned.org
Паводле рассылкі belngo.info
Тематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (69)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (161)
- Волонтеры (10)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (97)
- Европа (23)
- Законодательство (167)
- Интернет-ресурсы (67)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (559)
- Образование (240)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (137)
- Социальный заказ (155)
- Устойчивое развитие (26)
- Фандрайзинг (51)
- Экология (9)
- Иное (25)

