НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Форум грамадзянскай супольнасьці ў Брусэлі: хутка дэдлайн!

Эўракамісія запрашае ўсіх зацікаўленых даслаць заяўку на ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасьці праграмы "Усходняе партнёрства", які пройдзе ў сярэдзіне лістапада ў Брусэлі.

Мяркуецца, што ў форуме возьмуць удзел грамадскія арганізацыі, прафсаюзы, саюзы працадаўцаў, прафэсійныя асацыяцыі. Апошні тэрмін падачы заявак 31 жніўня праз сайт Эўракамісіі: http://www.delblr.ec.europa.eu/page2412.html?id=7034

Зварот:

Фармат Форуму грамадзянскай супольнасьці пакуль невядомы, працэдура фармаваньня дэлегацыяў ад краінаў-удзельніцаў таксама. Няясна, якую вагу будуць мець рашэньні, прынятыя на Форуме. У сьвятле гэтых акалічнасьцяў, існуе рэальная небясьпека, што месца грамадзянскай супольнасьці будзе, пад ціскам дзяржаўных органаў, захопленае псэўдаграмадзкімі арганізацыямі, створанымі ўладамі, ці падкантрольнымі ім. Скрайне важна, каб праграмы “Усходняга партнэрства” не былі цалкам арыентаваныя на ўрадавыя ўстановы і не зьдзяйсьняліся з дапамогай толькі цэнтралізаваных крыніцаў. Варта забясьпечыць удзел грамадзянскай супольнасьці ў распрацоўцы праектаў ды ініцыятываў “УП”.

Відавочна, што Форум грамадзянскай супольнасьці будзе мець сэнс толькі, калі структурам трэцяга сэктару ўдасца зрабіць свой унёсак у дасягненьне заяўленых мэтаў "Усходняга партнэрства". У выніку гэта можа паспрыяць разьвіцьцю і ўзмацненьню ўсёй грамадзянскае супольнасьці.

Дзеля таго, каб ня быць выключанымі з працэсаў “Усходняга партнэрства”, якія могуць паўплываць на будучыню нашай краіны, ды пазьбегнуць уключэньня ў склад беларускай дэлегацыі на Форум грамадзянскай супольнасьці толькі праўрадавых структураў, заклікаем незалежныя няўрадавыя арганізацыі падаць заяўку на ўдзел у Форуме!

Паводле рассылкі belngo.info

Rating All.BY

Rambler's Top100