Новы парадак пераводу памяшканьняў у нежылы фонд
2009-10-06 13:18
Указам прэзыдэнта ад 25 верасьня 2009 году № 479 "О переводе жилых помещений в нежилые и внесении изменения в Указ Президента Республики Беларусь от 16 марта 2006 г. № 152" урэгуляваныя пытаньні пераводу ў нежылы фонд памяшканьняў, якія разьмешчаныя на першых паверхах шматкватэрных жылых дамоў (пункт 17 Пераліку адміністратыўных працэдураў).
Зьвяртаем увагу, што спрашчэньне парадку пераводу памяшканьняў у нежылы фонд датычыцца таксама і аднакватэрных (блёкавых) жылых дамоў (так званы "прыватны сэктар"). Аднак гэта не скасоўвае парадак выдачы мясцовымі органамі ўлады дазволу на выкарыстаньне такіх памяшканьняў не па прызначэньні, што зьяўляецца асобнай адміністратыўнай працэдурай (прадугледжаная пунктам 18 Пераліку адміністратыўных працэдураў).
Новы парадак пераводу памяшканьняў у нежылы фонд усталёўвае адзіныя крытэры й адзін сьпіс дакумэнтаў, якія мусяць прадастаўляцца для прыняцьця такога рашэньня. Адмова ў пераводзе памяшканьня ў нежылы фонд павінна быць матываваная належным чынам, а вычарпальны сьпіс магчымых падставаў для адмовы выкладзены ва ўказе. Таксама ўсталявана, што пры прыняцьці адмоўнага рашэньня па гэтым пытаньні, яно можа быць абскарджанае зацікаўленай асобай у вышэйшым органе й (альбо) судзе.
Нягледзячы на тое, што прэамбула ўказу адзначае ягоную скіраванасьць на падтрымку прадпрымальніцкай дзейнасьці, насамрэч усталяваны ў ім парадак хутчэй за ўсё будзе распаўсюджвацца й на выпадкі разьмяшчэньня ў гэтай катэгорыі памяшканьняў некамэрцыйных арганізацыяў.
Палажэньні Указу набудуць моц праз тры месяцы пасьля апублікаваньня.
З тэкстам Указу можна азнаёміцца тут:
http://pravo.by/webnpa/text.asp?RN=p30900479
Паводле рассылкі belngo.info
Тематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (69)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (161)
- Волонтеры (10)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (97)
- Европа (23)
- Законодательство (167)
- Интернет-ресурсы (67)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (559)
- Образование (240)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (137)
- Социальный заказ (155)
- Устойчивое развитие (26)
- Фандрайзинг (51)
- Экология (9)
- Иное (25)
Подобные материалы
- О государственной регистрации общественных объединений, фондов в 2011 году
- Бюллетень Центра правовой трансформации и Фонда развития правовых технологий, февраль 2012
- Понятие государственного соцзаказа планируется ввести в законодательство Беларуси
- Механизм государственного социального заказа может заработать в Беларуси с 2013 года
- Лучшие иностранные юридические практики для совершенствования законодательства о российских некоммерческих организациях
- Бюллетень Центра правовой трансформации и Фонда развития правовых технологий, ноябрь, 2011
- Порядок проведения конкурса по определению программ НКО для финансирования в Украине

