НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Майстар-клас "Новыя медыі як інструмент папулярызацыі грамадскай дзейнасці"

ACT-logo-2

Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне «АКТ» запрашае Вас прыняць удзел у майстар-класе "Новыя медыі як інструмент папулярызацыі грамадскай дзейнасці".

Мэтай мерапрыемства з'яўляецца прэзентацыя магчымасцей выкарыстання Інтэрнэту (вэб-сайты, сацыяльныя сеткі) для абмену інфармацыяй сярод грамадскіх арганізацый і папулярызацыі грамадскай дзейнасці сярод насельніцтва.  

Эксперт: Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт, загадчык аддзела палітыкі газеты «Белорусы и рынок».

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі інстытутаў грамадзянскай супольнасці, зацікаўленыя ў павышэнні эфектыўнасці працы са сваімі мэтавымі групамі.

Асноўныя  аспекты, якія плануецца  разгледзець на майстар-класе:

    *  Новыя  медыі як інструмент абмену  інфармацыяй і папулярызацыі грамадскай дзейнасці;
    * Спецыфіка напісання матэрыялаў для Інтэрнэт-прасторы;
    * Практыкум па падрыхтоўцы інфармацыі для мэтавых групаў;
    * Магчымасці выкарыстання сацыяльных сетак (В контакте, Facebook, Twitter і інш.) для папулярызацыі грамадскай дзейнасці.    

Мерапрыемства адбудзецца 8 лістапада 2009 года з 12.30. да 16.30 у г. Гродна.

Для ўдзелу ў майстар-класе запоўніце, калі ласка, анкету (гл. дадатак) і дашліце яе на адрас lana.rudnik@gmail.com да 30 кастрычніка.      

Пра вынікі адбору ўдзельнікаў майстар-класа  будзе паведамлена 2 лістапада.

Кантактная асоба: Лана Руднік (+375-29-284-77-99)

Тэкст Паўлюка Быкоўскага "Новыя медыі як інструмент папулярызацыі грамадскай дзейнасці" глядзіце на нашым сайце.


Прикрепленный файлРазмер
anketa-AKT-bel.doc28 кб

Rating All.BY

Rambler's Top100