Адукацыя і рэгіянальнае развіццё: баварскі акцэнт
2009-11-18 17:21
Складанасць і шматаблічча праблемаў, што напаткалі чалавецтва на парозе ХХI стагоддзя, сталіся новым выклікам для адукатараў і адукацыйных устаноў. Якой павінна быць адукацыя, каб яна садзейнічала разуменню грамадзянамі ўзаемазалежнасці паміж навакольным асяроддзем, эканомікай і сацыяльнай сістэмай? Як забяспечыць удзельнікаў
навучання не толькі неабходнымі ведамі, але і спрыяць асэнсаванню і засваенню шэрагу новых каштоўнасцяў? Як уключыць у адукацыйны працэс не толькі дзяцей і моладзь, але і дарослых? Праз якія формы наблізіць навучанне да штодзённых клопатаў і патрэбаў асобы і мясцовых супольнасцяў? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваюцца сёння на міжнародных і нацыянальных сустрэчах адукатараў па выпрацоўцы новых падыходаў да асветніцкай дзейнасці на карысць устойлівага развіцця.
Менавіта роздум над падобнымі пытаннямі падштурхнуў ГА “Фонд імя Льва Сапегі” да распрацоўкі праекта "Адукацыя і ўдзел — унёсак ва ўстойлівае развіццё", які быў здзейснены ў канцы 2003 — першай палове 2004 гг. у супрацоўніцтве з экспертамі ГА “Экадом” і нямецкімі партнёрамі — Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва пры Нямецкай Асацыяцыі народных вышэйшых школ (Бонн) і Народнай вышэйшай школай Рэген (Баварыя).
Праект быў скіраваны на падтрымку асветніцкіх ініцыятыў у малых населеных пунктах Беларусі і выпрацоўку праекта канцэпцыі Клубаў устойлівага развіцця як формы асветы і актывізацыі насельніцтва. Пад час праекта грамадскія актывісты і мультыплікатары з Фаніпаля, Івянца і вёскі Пагост Салігорскага раёна мелі магчымасць атрымаць дадатковыя веды аб Канцэпцыі ўстойлівага развіцця, формах і спосабах удзелу насельніцтва ў прыняцці рашэнняў (згодна з Законам РБ аб мясцовым кіраванні і самакіраванні), формах і метадах нефармальнай адукацыі дарослых і г.д. Значнымі кампанентамі праекта сталіся семінар па распрацоўцы накірункаў дзейнасці мясцовых ініцыятыў і праекта Канцэпцыі клубаў, а таксама знаёмства з нямецкай сістэмай адукацыі дарослых пад час навучальнага візіту ў Баварыю. Менавіта апошняй падзеі і прысвечаны дадзены артыкул.
Публикация с сайта: http://adukatar.net
| Прикрепленный файл | Размер |
|---|---|
| Bavarski_akcent_3.pdf | 54.96 кб |
Тематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (68)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (173)
- Волонтеры (12)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (95)
- Европа (22)
- Законодательство (178)
- Интернет-ресурсы (66)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (613)
- Образование (250)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (155)
- Социальный заказ (164)
- Устойчивое развитие (26)
- Фандрайзинг (53)
- Экология (9)
- Иное (26)
Подобные материалы
- Тыдзень з нефармальнай адукацыяй...
- Развитие образования взрослых в Беларуси
- Я не магла нават марыць пра такую прафесію…
- Народные высшие школы в Швеции: вчера, сегодня, завтра
- Новый выпуск журнала "Адукатар". №1, 2011
- Конкурс сярод адукатараў на правядзенне адукацыйнага курса “Школы адукатара. Крок 2”
- Пра нефармальную адукацыю ў новым “Адукатары”


