Форум Грамадзянскай Супольнасці Усходняга партнерства: станоўчыя вынікі і новая праца!
2009-11-19 12:24
Нарэшце першы Форум грамадзянскай супольнасці, вакол якога было столькі спрэчак і чаканняў, стаў рэальнасцю. Падзея ў Брусэлі 16-17 лістапада 2009 г. у пэўным сэнсе стала для Усходняга партнёрства тэстам на прымальнасць і перспектыўнасць.
Чаканні Еўрапейскага Звязу мелі магчымасць нарэшце сустрэцца з рэальнымі памкненнямі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці шасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства і самога Еўразвязу. І трэба адзначыць, што паразуменне прыйшло не адразу.
На жаль, першыя крокі Форума прынеслі грамадскім актывістам уражанне, што пры вельмі пазітыўнай рыторыцы Еўракамісія не жадае на самой справе аддаваць кіруючыя функцыі ў рукі самой грамадзянскай супольнасці. І магчымых прычын гэтаму было шмат.
Па-першае, такога кшталту структура як Форум грамадзянскай супольнасці, з'яўляецца інавацыйнай, пілотнай ініцыятывай, якая не мае прэцэдэнтаў. Менавіта таму з боку еўраструктураў існуе пэўная насцярожанасць, наколькі паспяховай будзе рэалізацыя гэтай ідэі. Адсутнасць пазітыўнага (гэтаксама як і негатыўнага) досведу ўдзелу грамадскіх ініцыятыў у міждзяржаўных і міжрэгіянальных стасунках вымушае еўрачыноўнікаў нервавацца і перастрахоўвацца. У выніку – цалкам зразумелае жаданне кантраляваць, больш чым трэба, праграму Форума, сцэнарыі яго развіцця, праекты рэзалюцый і інш.
Другой прычынай неўпэўненасці еўрапейскіх структур можна лічыць тое, што яны наўрад ці могуць дакладна прагназаваць рэакцыю нацыянальных урадаў краін-партнёраў на чарговае павелічэнне ролі і ўплыву грамадзянскай супольнасці на працэсы Усходняга партнёрства. Дастаткова верагоднай рэакцыяй шэрагу краін-удзельніц можа стаць замаруджванне камунікацыі на міждзяржаўным узроўні.
У той жа час на Форуме стала відавочным, што грамадзянская супольнасць як еўрапейскіх краін, так і усходніх партнёраў гатовая і здольная ўзяць адказнасць не толькі за лёс Форума, але і за роўны і кампетэнтны ўдзел ва Усходнім партнёрстве як інстытуцыянальны партнёр для Еўрапейскай Камісіі і нацыянальных урадаў краін-партнёраў.
Асаблівай увагі і павагі заслугоўвае стратэгія дзеянняў беларускай дэлегацыі на Форуме. У выніку менавіта беларускія ўдзельнікі разам з калегамі з ЕЗ і суседніх краін дамагліся прыняцця рашэння аб стварэнні Каардынацыйнага камітэта (Steering Committee), які надалей будзе несці адказнасць за працу Форума і развіццё яго як інстытуцыянальнага ўдзельніка ў межах Усходняга партнёрства. На практыцы гэта азначае, што Форум атрымоўвае механізм развіцця ўласнага самакіравання з памяншэннем уплыву на гэтыя працэсы з боку Еўрапейскай Камісіі.
У выніку галасавання ў Каардынацыйны камітэт, які складаецца з 17 чалавек, увайшлі 2 прадстаўнікі ад Беларусі – кіраўнік Асамблеі НДА Беларусі Сяргей Мацкевіч як старшыня рабочай группы «Дэмакратыя, правы чалавека, эфектыўнае кіраванне і стабільнасць», а таксама старшыня Міжнароднага кансорцыюму «ЕЎРАБЕЛАРУСЬ» Уладзіслаў Вялічка як фасілітатар працэсаў унутранай камунікацыі ў Беларусі па пытаннях Усходняга партнёрства і працы Форуму грамадзянскай супольнасці.
Як партнёры з грамадзянскай супольнасці, так і прадстаўнікі Еўракамісіі і фасілітатары сустрэч адзначалі надзвычайна высокую ступень скаардынаванасці, падрыхтаванасці і мэтанакіраванасці беларускіх прадстаўнікоў, што было ахарактэрызавана як сапраўдная еўрапейская мадэль паводзінаў і барацьбы за свае інтарэсы з улікам інтарэсаў усіх іншых зацікаўленых бакоў. Гэты прыклад у вялікай ступені з'яўляецца паказальным, наколькі вялікі патэнцыял заключаны ў беларускіх грамадскіх актывістах і арганізацыях, наколькі яны могуць быць карыснымі ў далейшым развіцці Беларусі ў адпаведнасці з еўрапейскімі нормамі.
Нягледзячы на значныя поспехі на пачатковай фазе развіцця Форума, асноўныя выклікі і вялікая праца яшчэ чакаюць наперадзе. Ужо ў чацвер, 19 лістапада ў 10.00 у гатэлі Crowne Plaza адбудзецца круглы стол па першых выніках Форума з удзелам часткі беларускай дэлегацыі, напрыканцы якога а 13 гадзіне адбудзецца прэс-канферэнцыя.
У бліжэйшы час сустрэчы грамадскіх актывістаў і экспертаў з мэтай актыўнай дапамогі працэсам Усходняга партнёрства будуць структуравацца вакол чатырох тэматычных платформ, на якіх адбываецца дыялог паміж Еўракамісіяй і нацыянальным урадам. Гэта дапаможа зрабіць больш прагматычны і практычны ўнёсак у гэты дыялог з боку грамадзянскай супольнасці, а таксама яшчэ раз прадэманстраваць гатоўнасць незалежных грамадскіх ініцыятыў весці перамовы з прадстаўнікамі ўлады Беларусі і ЕЗ з мэтай паразумення і сумесных дзеянняў па пытаннях, якія відавочна з'яўляюцца прадметам узаемнай зацікаўленасці. Пры гэтым пытанні палітычных свабодаў, правоў чалавека і грамадскага кантролю за дзейнасцю афіцыйных структур не застануцца па-за ўвагай.
Улад Вялічка, eurobelarus.info
Тематика
- Адукатар (159)
- Аналитика (69)
- Благотворительность (41)
- ВИЧ/СПИД (161)
- Волонтеры (10)
- Восточное партнерство (33)
- Гендерные вопросы (12)
- Диалог (80)
- Доноры (97)
- Европа (23)
- Законодательство (167)
- Интернет-ресурсы (67)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (559)
- Образование (240)
- Общественные советы (9)
- ПрАКТика (38)
- Проект Глобального Фонда (137)
- Социальный заказ (155)
- Устойчивое развитие (26)
- Фандрайзинг (51)
- Экология (9)
- Иное (25)
Подобные материалы
- Конкурс стыпендыяў для маладых беларускіх грамадзкіх актывістаў (Эстонскі Цэнтр Усходняга Партнэрства)
- 18-19 ноября в Берлине проходит вторая встреча Форума гражданского общества Восточного партнерства
- Конкурс проектов "Расширение возможностей в сфере культуры"
- Белорусский ежегодник – 2009
- Вынікі Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці: “Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі”
- Восточное партнерство: всё только начинается
- Беларускія НДА рыхтуюцца да Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга Партнэрства ў Бэрліне


