НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Terra inkognita, альбо грамадзяне на дзяржаўнай службе

часопіс «Адукатар» №3 (2004)

На жаль, сярод большасці прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый існуе пэўны стэрэатып адносна дзяржчыноўнікаў. (Прынамсі, як і сярод дзяржчыноўнікаў адносна “эндэашнікаў”). Дзяржчыноўнікі ва ўяўленні большасці НДА — гэта людзі, што сядзяць за сталамі, заваленымі паперамі, заўжды занятыя і змрочныя, што размаўляюць штампамі і не разумеюць чалавека, які такімі ж штампамі не выклаў сваю праблему на паперцы ў пэўны час за подпісам пэўных асобаў... “Бюракраты і чынушы, заўзятыя прыхільнікі несправядлівасці, якая існуе вакол і творцамі якой яны з'яўляюцца самі! Зразумела, што яны нам не дапамагаюць, дык хоця б не перашкаджалі!” — такія абураныя выказванні чуеш ад калег-эндэашнікаў, ды і сам часам не супраць пакрытыкаваць прадстаўнікоў улады.

Тым не менш, свой артыкул я пачала менавіта са слоў “на жаль”. Чаму? Спадзяюся, што вы зразумееце гэта, калі дачытаеце яго да канца. Пэўная падзея цалкам перавярнула мае ўяўленні пра дзяржчыноўнікаў, дазволіла ўбачыць карані і прычыны тых праблемаў, з якімі мы ўсе сутыкаемся пад час працы з прадстаўнікамі ўлады.

Публикация с сайта: http://adukatar.net

Прикрепленный файлРазмер
Terra_Incognita_3.pdf42.37 кб

Rating All.BY

Rambler's Top100