НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Assembly-logo

Прадстаўнікі каля 300 структур "трэцяга сектара" узялі ўдзел у VI Асамблеі няўрадавых арганізацыяў і ініцыятываў. Былі там і замежныя дыпламаты, а вось беларускія ўлады мерапрыемства праігнаравалі.

Assembly-logo

6-7 сакавіка 2009 года ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) адбудзецца VI Асамблея няўрадавых арганізацый і ініцыятываў.

stop 193-1

Асамблея НДА сустрэла чацьвертую гадавіну прыняцьця у Крымінальны кодэкс паправак, якія ўвялі адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў – да 2-х гадоў зьняволеньня, стварэньнем мультфільма. 2-га сьнежня ў Інтэрнэце зьявіўся новы сатырыстычны відэакліп, які высьмейвае наяўнасьць артыкула 193.1 (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Паводле сюжэту мультымэдыйнага роліка, Дзяды Марозы сьпяшаюцца да дзяцей са сваёй штогадовай высакароднай місіяй. Аднак ня ўсё проста ў краіне, дзе любая грамадзкая дзейнасьць можа быць пакараная. Ці ўбачаць дзеткі навагоднія падарункі і што можа стаць зь Дзядамі Марозамі – глядзіце самі.

Матэрыялы актуальнага даследавання "Свабода асацыяцыі і прававое становішча няўрадавых арганізацыяў у Рэспубліцы Беларусь, 2007 год", ласкава прадстаўленыя аўтарамі -экспертамі Асамблеі Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацыяў Беларусі ў рамках супольнага даследавання з Фондам развіцця прававых тэхналогіяў. Тэкст даследавання даступны у беларускай, англійскай і расейскай версіях.

Assembly-logo

Падрыхтавана Асамблеяй дэмакратычных НДА Беларусі

У 2009 годзе галоўныя праблемы ў дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў у Беларусі засталіся нязьменнымі:

– Працяг практыкі адмоваў ў рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў па сумнеўных падставах;

Якія магчымасьці адкрываюцца перад беларускім грамадзтвам праз удзел ва “Ўсходнім партнэрстве”? Ці здолее Эўропа дэмакратызаваць Беларусь? Як ставяцца да новай ініцыятывы ЭЗ суб’екты грамадзянскае супольнасьці? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытаньні – на старонках новага нумара “Заходняе Партнэрства” часопіса “Асамблея” (2009, №2).

Чарговы нумар часопіса "Асамблея" (2009, №1) прысьвечаны тэме "Антыкрызысны кангрэс". Матэрыялы часопіса асьвятляюць хаду і вынікі VI Асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў, якая адбылася 6-7 сакавіка 2009 году ў Менску. Шмат увагі прысьвечана таксама аналізу новай сытуацыі, у якой апынуліся НКА праз сусьветны эканамічны крызыс.

Assembly-logo

Прадстаўнікі найбольш заўважных у 2009 годзе грамадзкіх ініцыятываў атрымалі сымбалічныя ўзнагароды ад Асамблеі Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацыяў.

Сярод ляўрэатаў – БХК, праваабарончы цэнтар «Вясна», прадстаўнікі суполкі «Жжысты - Кобрынскаму дзіцячаму дому», Незарэгістраваная арганізацыя Дзядоў Марозаў і Сьнягурак ды інш. Антыгероем імпрэзы адзінадушна быў прызнаны Мін'юст, які цалкам заслужана стаў пераможцам намінацыі «Нерэгістрацыя году».

Assembly-logo

18 сьнежня ў Менску адбыўся ўстаноўчы сход Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА”. Паўторны ў гэтым годзе. Першая спроба легалізаваць Асамблею НДА скончылася няўдачай. Прадстаўнікі Асамблеі НДА як тады, так і зараз лічаць рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі неабгрунтаваным і несправядлівым.

Assembly-logo

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі падрыхтавала выніковую справаздачу за 2009 год. Маніторынг тычыцца выкананьня беларускімі ўладамі прапановаў эўрапейскіх структураў у сфэры нармалізацыі стану няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў.

Выснова аўтараў справаздачы - становішча з ажыцьцяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў у Беларусі цягам 2009 году прынцыпова не зьмянілася. У 2009 годзе галоўныя праблемы пры стварэньні і дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў у Беларусі засталіся нязьменныя

RSS-материал

Rating All.BY

Rambler's Top100