НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Assembly-logo

Кіраўнік РГ Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч праінфармаваў пра арганізацыю працы НДА па дзейнасьці ў межах Усходняга партнэрства. У бліжэйшы час Асамблея зьбярэ грамадзкіх актывістаў дзеля працы ў першай плятформе “Дэмакратыя і грамадзянская супольнасьць”.

Assembly-logo

6-7 сакавіка 2009 года ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) адбудзецца VI Асамблея няўрадавых арганізацый і ініцыятываў.

Выканаўчае бюро Асамблеі заклікае сябраў Асамблеі актыўна высоўваць свае кандыдатуры для ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга Партнэрства. Форум адбудзецца ў Бэрліне 18-19 лістапада 2010 году. Дэдлайн для падачы першасных заявак - 2 ліпеня.

stop 193-1

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у межах бліжэйшай сэсіі не плянуюць разглядаць пытаньне аб дэкрыміналізацыі артыкула 193.1 КК.РБ. Такі адказ атрымалі ўдзельнікі гэпэнінгу Сьнягурак і навагодніх зайцоў ад старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы Віктара Гумінскага.

Нагадаем, 22 сьнежня пераапранутыя ў Сьнягурак і навагодніх зайцоў грамадзкія актывісты спрабавалі аднесьці ў парлямант заяву з патрабаваньнем скасаваць артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэксу. Але дэпутаты падобнаму навагодняму падарунку ня ўзрадаваліся: на падыходзе да будынку група невядомых у цывільным перашкодзіла ўдзельнікам мерапрыемства. У Дом ураду ўдалося прарвацца адзінай Сьнягурцы, якая і пакінула заяву для дэпутатаў.

stop 193-1

Прадстаўнікі Асамблеі НДА сустрэліся зь сябрам Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінаў і СМІ Палаты Прадстаўнікоў Яўгенам Мельнікавым, каб абмеркаваць пытаньне скасаваньня артыкула 193.1 КК РБ, пра што ўжо больш за год гучаць абяцаньні з боку беларускіх уладаў.

Паводле словаў каардынатаркі кампаніі “Стоп 193.1!” Алёны Валынец і юрыста Юрыя Чавусава, сустрэча з дэпутатам прайшла ў рабочым парадку.

Assembly-logo

Заснавальнікі Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА” 14 студзеня падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Мінюст. Трэцяя па ліку спроба легалізацыі Асамблеі праходзіць ва ўмовах невялічкай фінансавай палёгкі. Цяпер за рэгістрацыю грамадзкім аб’яднаньням трэба плаціць менш.

Усе неабходныя для рэгістрацыі Асамблеі НДА дакумэнты перададзеныя ў Мінюст. Заснавальнікі асацыяцыі, хоць дагэтуль перакананыя ў несправядлівасьці папярэдніх рашэньняў Мінюста адносна Асамблеі, усё ж хочуць працаваць легальна.

Assembly-logo

Прадстаўнікі каля 300 структур "трэцяга сектара" узялі ўдзел у VI Асамблеі няўрадавых арганізацыяў і ініцыятываў. Былі там і замежныя дыпламаты, а вось беларускія ўлады мерапрыемства праігнаравалі.

Assembly-logo

Прадстаўнікі найбольш заўважных у 2009 годзе грамадзкіх ініцыятываў атрымалі сымбалічныя ўзнагароды ад Асамблеі Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацыяў.

Сярод ляўрэатаў – БХК, праваабарончы цэнтар «Вясна», прадстаўнікі суполкі «Жжысты - Кобрынскаму дзіцячаму дому», Незарэгістраваная арганізацыя Дзядоў Марозаў і Сьнягурак ды інш. Антыгероем імпрэзы адзінадушна быў прызнаны Мін'юст, які цалкам заслужана стаў пераможцам намінацыі «Нерэгістрацыя году».

Assembly-logo

Міністэрства юстыцыі ў трэці раз адмовіла “Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў” у рэгістрацыі. Чыноўнікі зь Мінюста вырашылі не арыгінальнічаць, паўтарыўшы тыя самыя, што і ў мінулы раз, прычыны адмовы. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Асамблеі НДА.

Assembly-logo

18 сьнежня ў Менску адбыўся ўстаноўчы сход Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА”. Паўторны ў гэтым годзе. Першая спроба легалізаваць Асамблею НДА скончылася няўдачай. Прадстаўнікі Асамблеі НДА як тады, так і зараз лічаць рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі неабгрунтаваным і несправядлівым.

Rating All.BY

Rambler's Top100