НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

У апытанні наконт самага вядомага беларуса першадрукар апярэдзіў і Машэрава, і Лукашэнку.

Асобны раздзел апытання, праведзенага лабараторыяй аксіяметрычных даследаванняў «Новак», прысвечаны нацыянальным каштоўнасцям беларусаў. Апытаныя называлі самага вядомага гістарычнага дзеяча, найвыбітнейшы архітэктурны помнік і літаратурны твор і – урэшце – сімвал краіны.

Падчас круглага стала “Жаночая канвенцыя ў Беларусі: абавязкi і выкананне” спецыяліст лабараторыі “Новак” Надзея Яфімава абнародавала некаторыя шакіруючыя вынікі сацыялагічнага даследавання “Становішча жанчын на рынку працы”. Высветлілася, што многія з апытаных жанчын ацэньваюць сваё матэрыяльнае становішча як вельмі дрэннае, баяцца згубіць працу, а некаторым увогуле ледзь-ледзь хапае на ежу.

Новае сацыялагічнае даследаванне «Новака» выявіла далейшую кансалідацыю нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Умацаваўся еўрапейскі складнік ідэнтычнасці. Парадокс назіраецца толькі з мовай. Палова апытаных лічаць людзей, якія заўжды гавораць толькі па-беларуску, «сапраўднымі беларусамі, патрыётамі». Пры гэтым ужывае беларускую мову толькі меншасць.

Сацыялагічная лабараторыя «Новак» у кааперацыі з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў пры падтрымцы ўсюдыіснай кампаніі «Будзьма» правяла новае даследаванне. Мэтай апытання было выявіць спецыфіку нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Больш простымі словамі — зразумець, хто мы і да чаго імкнёмся. Апытанне прайшлі агулам 1011 рэспандэнтаў з розных куточкаў краіны, рознага ўзросту і сацыяльнага стану.

RSS-материал

Rating All.BY

Rambler's Top100