"Трэці сектар" абнавіў інтэрнэт-пляцоўку
2011-01-31 19:07
З 1 студзеня 2011 года пачала працу новая вэб-пляцоўка Цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар". На сайце размешчана інфармацыя пра арганізацыю "Трэці сектар", якая працуе на Гарадзешчыне з 1997 года, бібліятэка выданняў арганізацыі, рэгулярна абнаўляюцца навіны.
Першая інтэрнэт-пляцоўка арганізацыі (http://sektar.cjb.net) была створаная ў другой палове 2000 г. Пляцоўка з’яўлялася своеасаблівым электронным архівам грамадскага жыцця Гарадзеншчыны. На ёй можна было знайсці звесткі пра грамадскія арганізацыі Гарадзеншчыны, іх выданні, прачытаць абраныя артыкулы з часапісу «Трэці сэктар».
Мы шчыра віншуем калегаў з апдэйтам і апгрэйдам і зычым трываласці ў бурлівым віртуальным моры!
actngo.info

Тематика
Подобные материалы
- Обновился веб-сайт РОО "БелАЮ"
- Конкурс сайтаў і інтэрнэт-кампаній «Будзь у Трэцім!»
- Визуализация статистических данных на примере количества некоммерческих организаций, зарегистрированных в РБ в 2008 – 2010 гг.
- Дапаможнік па кампутарнай бяспецы
- Бюллетень БАСР № 161
- Бюллетень БАСР № 160
- Бюллетень БАСР № 159

