НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Фэстываль нефармальнай адукацыі - 2008

NFest-logo

10-12 кастрычніка 2008 года ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Раў адбудзецца другі Фэстываль нефармальнай адукацыі. Да ўдзелу ў Фэсце запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых эўрапейскіх краінах.

Удзел у Фэсце можа быць заяўлены ў наступных формах:
• аўтар паведамленьня на секцыі, круглым стале;
• арганізатар майстар-кляса, «дэманстрацыйнага курса», трэнінга;
• прэзентацыя кнігі альбо іншага выданьня і ўдзел у спаборы выданьняў;
• прэзентацыя арганізацыі (падрыхтоўка стэнда і ўдзел у спаборы на лепшы стэнд);
• публікацыя ў часопісе «Адукатар»
• вольны ўдзел.

Матэрыялы артыкулаў да публікацыі ў часопісе “Адукатар” разам з заяўкай на ўдзел у Фэстывалі прадстаўляюцца ў электронным выглядзе да 15 жніўня.

Выданні, заяўленыя на конкурс, павінны быць перададзены ў аргкамітэт Фестываля ў колькасьці 2 асобнікаў да 10 верасьня.

Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у Фэстывалі складае

Для беларускіх удзельнікаў:
у выпадку рэгістрацыі да 1 жніўня 2008 г. – 15 000 бел. руб.
у выпадку рэгістрацыі да 10 верасьня 2008 г. – 25 000 бел. руб.

Для замежных удзельнікаў:
з пражываньнем — 90 эўра
без пражываньня -30 эўра

Рэгістрацыйны ўнёсак дае права на поўную акрэдытацыю на Фэстывалі: атрыманьне інфармацыйных матэрыялаў (у тым ліку спецыяльны выпуск часопіса «Адукатар»), месца для стэнда арганізацыі/праекта, месца для правядзеньня майстар-клясу альбо прэзентацыйнага курсу, кава-перапынкі, вячэры 10-га і 11-га кастрычніка, абед 12-га кастрычніка).

Даведкі па тэлефонах: (029) 612-09-73 – Уладзіслаў Вялічка, (029) 151-93-97, 408-07-17 – Галіна Верамейчык, (029) 378-71-83, 509-47-88 – Ірына Капарыха. Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.adukatar.net

Rating All.BY

Rambler's Top100