Канфэрэнцыя па эўрапейска-амэрыканскіх стасунках. Апошні дзень падачы заявак - 14 ліпеня
2010-07-06 09:35
Цэнтар імя прафэсара Браніслава Герэмека і Асамблея НДА запрашаюць да ўдзелу ў канфэрэнцыі «Эўропа й Злучаныя Штаты ў зьменьлівым сьвеце», якая адбудзецца ў Варшаве 16-17 верасьня 2010 году. Канфэрэнцыя зьбярэ выбітных адмыслоўцаў па міжнародных стасунках, экспэртаў і палітыкаў з краінаў Эўропы і ЗША для абмеркаваньня эўрапейска-амэрыканскіх стасункаў. Канфэрэнцыя арганізуецца супольна зь Міністэрствам замежных справаў Польшчы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 14 ліпеня 2010 году.
Беларускай дэлегацыі будзе кампэнсаваны праезд, пражываньне, а таксама будуць арганізаваныя сустрэчы ў польскіх няўрадавых арганізацыях, органах самакіраваньня й сродках масавай інфармацыі.
Пэрыяд азнаямляльнага візыту адбудзецца з 12 па 18 верасьня. Месца візыту: Варшава й яе навакольле.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца жыхары Беларусі ва ўзросьце да 35 год – маладыя прафэсіяналы, грамадзка-актыўныя людзі, якія цікавяцца праблематыкай міжнародных стасункаў.
Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць анкету й даслаць яе на два адрасы: marcin.starzewski@gmail.com і ngo@belngo.info, у тэме ліста пазначце "12.09-18.09".
Сумоўе з патэнцыйнымі ўдзельнікамі адбудзецца 20 ліпеня ў Менску.
Інфармацыя пра візыт і аплікацыйныя формы па расейску й беларуску - у далучаных файлах.
Паводле рассылкі belngo.info
| Attachment | Size |
|---|---|
| Ankieta_by.doc | 48 KB |
| Ankieta_ru.doc | 46 KB |
Тематика
Подобные материалы
- Приглашение к участию в визите в Брюссель для белорусских экспертов
- Дистанционный курс "Финансовая грамотность НКО"
- Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс
- Неформальное образование «Обучение в weekend»
- Курс дистанционного обучения «Менеджмент профилактических программ по проблеме ВИЧ/СПИД».
- Первый сайт для волонтеров в сфере обучения «Равный-равному»
- Тренинг «Здоровый образ жизни»

