Стажыроўка ў Нацыянальнай Фундацыі Падтрымкі Дэмакратыі
2010-07-15 12:06
Стажыроўка ў Нацыянальнай Фундацыі Падтрымкі Дэмакратыі (NED) - гэта міжнародная праграма абмену, якая прадастаўляе магчымасьць актыўным змагарам за дэмакратыю, навукоўцам ды журналістам з розных краінаў сьвету правесьці пяць месяцаў у Нацыянальнай фундацыі падтрымкі дэмакратыі у Вашынгтоне для правядзеньня незалежных дасьледваньняў у галіне дэмакратыі ў асобнай краіне альбо рэгіёне.
Падчас праграмы ўдзельнікі змогуць прааналізаваць свой вопыт, падзяліцца ім са сваімі калегамі, правесьці дасьледваньні й падрыхтаваць публікацыі, вывучыць і пераняць лепшае з вопыту іншых, а таксама ўсталяваць і разьвіць прафэсійныя ўзаемаадносіны ў сетцы змагароў за дэмакратыю ва ўсім сьвеце.
Праграма прапануе падтрымку грамадзкім актывістам, журналістам і навуковым супрацоўнікам (ступень кандыдата альбо доктара навук) і забясьпечвае магчымасьць кантактаў з праваабаронцамі, акадэмічнымі й палітычнымі арганізацыямі, а таксама СМІ у Вашынгтоне.
Усім удзельнікам праграмы прадастаўляецца штомесячная стыдэндыя, мэдычная страхоўка й кампэнсацыя выдаткаў на авіяквіткі ў два бакі.
Праграма прадугледжвае дынамічны графік мерапрыемстваў, уключна знаёмства з NED і яго партнэрамі, сэмінары, круглыя сталы ды г.д. Удзельнікі мусяць прадаставіць свае працы й падрыхтаваць справаздачу па выніках стажыроўкі ў пісьмовым выглядзе.
Веданьне ангельскай мовы абавязковае.
Тэрміны праграмы:
- восеньскі сэмэстр: кастрычнік 2011 - люты 2012,
- вясновы сэмэстр: сакавік - ліпень 2012.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 лістапада 2010 году. Аб выніках разгляду будзе паведамлена ў красавіку 2011 году.
Інфармацыю аб падачы заявак глядзіце на сайце: www.fellowships.ned.org
Больш падрабязную інфармацыю аб праграме чытайце на сайце: www.ned.org
З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: fellow-ships@ned.org
Паводле рассылкі belngo.info
Тематика
Подобные материалы
- Приглашение к участию в визите в Брюссель для белорусских экспертов
- Дистанционный курс "Финансовая грамотность НКО"
- Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс
- Неформальное образование «Обучение в weekend»
- Курс дистанционного обучения «Менеджмент профилактических программ по проблеме ВИЧ/СПИД».
- Первый сайт для волонтеров в сфере обучения «Равный-равному»
- Тренинг «Здоровый образ жизни»

