НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Тыдзень нефармальнай адукацыі і асветы: вынікі

Week non-formal education

«Навучанне ніколі не спыняецца!» - гэтым лозунгам быў адзначаны ІІІ Фестываль навучальных гурткоў, які стаўся апошняй падзеяй ў межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы «БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ». У перыяд з 6 па 14 снежня 2008 г. у Мінску, Гомелі і Гародні адбыліся адукацыйныя мерапрыемствы, прэзентацыі, дыскусіі, аб’яднаныя адной мэтай — прыцягнуць больш увагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага і міжкультурнага патэнцыялу краіны і яе грамадзян.

У межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы «Беларусь сучасная» ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау прайшло паседжанне навуковай кавярні «Адукацыя дарослых». У сустрэчы ўзялі ўдзел больш за 30 прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, прыватных адукацыйных цэнтраў і дзяржаўных установаў павышэння кваліфікацыі. Тэма сустрэчы — адукацыя дарослых як прадмет адукацыйнай палітыкі — разглядалася ў двух аспектах: Месца і роля дадатковай адукацыі дарослых ў праекце Кодэкса аб адукацыі і Еўрапейскія тэндэнцыі і рэкамендацыі, выкладзеныя падчас падрыхтоўчай агульнаеўрапейскай канферэнцыі CONFINTEA VI, якая адбылася ў Будапешце 3–5 снежня 2008 г.

У межах першага пытання фактычна распачалася грамадская экспертыза законапраекта, які хвалюе значную колькасць спецыялістаў і грамадзян. Таму паседжанне навуковай кавярні — першы крок на шляху дзейнасці экспертнай групы, якая зоймецца распрацоўкай канцэптуальных прапановаў па развіццю сбалансаванай і адпавядаючай сучасным патрэбам сістэмы адукацыі дарослых.

Падчас Тыдня адбыліся адукацыйныя семінары і дыскусіі для самых розных мэтавых груп: трэнінг па камунікацыі «Стэрэатыпы ў сучаснай Беларусі» ў Гродна, фотавыстава «Беларусь сучасная вачыма нямецкіх валантэраў» у Гомеле і фотавыстава «Жнівень 2008. Людзі ў зоне канфлікту» у Мінску, сустрэча-прэзентацыя адукацыйнай праграмы па правах чалавека «Права на кожны дзень» у Мінску, круглы стол «Суб’екты нефармальнай адукацыі пра свой вопыт, паспяховыя практыкі, праблемы і перспектывы развіцця сферы нефармальнай адукацыі ў Гомелі», прэзентацыя «Новыя медыі — новыя магчымасці» у Гродна.

Падведзены вынікі фотаконкурсу «Пра адукацыю — нефармальна» ў Мінску. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы, а прыз сімпатый гледачоў атрымала работа Вольгі Пчолкінай «Jump». Кампанія «Будзьма» таксама адзначыла шэраг фотаработ Вольгі Пчолкінай, а таксама здымак Насьці Кузьміч «У чаканні майстар-класа» .

Завяршальнай кропкай сталася правядзенне ІІІ Фестываля навучальных гурткоў. Фестываль стаўся традыцыйнай пляцоўкай для сустрэчы людзей, якія працуюць з формай навучальнага гуртка для дарослых. Прадстаўнікі адукацыйных арганізацый прадставілі свой вопыт правядзення навучальных гурткоў у форме прэзентацый і майстар-класаў па наступных тэматах: «Мая кар’ера», «Павер у сваю казку», «Як быць пісьменным спажыўцом?», «Калядная фларыстыка», «Экалогія жыцця», «Прырода і творчасць», «Беларускія паясы», «Выцінанка», «Гульнёвыя тэхналогіі пры правядзенні навучальнага гуртка», «Жаночае лідэрства». Непасрэдна ўдзельнікі майстар-класаў сваім галасаваннем выбралі лепшы майстар-клас Фестываля — пераможцам стаў Ігар Лапеха з майстар-класам «Мастацкія стылі беларускай архітэктуры». Тэме «Як павялічыць колькасць навучальных гурткоў у Беларусі?» быў прысвечаны круглы стол.

Як адзначыла каардынатар праектаў па жаночаму лідэрству Алёна Вялічка: «Гурткі павінны працаваць з актуальнымі праблемамі, якія ёсць сёння. Напрыклад, праблемы жанчын, якія гадуюць дзяцей самастойна. Навучальны гурток як метад нефармальнай адукацыі дарослых грунтуецца­ на дэмакратыі і дае ўдзельнікам магчымасць у нефармальных абставінах абмеркаваць разнастайныя пытанні, дасягнуць разумення пэўнай праблемы або тэмы, а таксама стымуляваць асабісты рост і развіццё кожнага, знаходзіць усё больш прыхільнікаў сярод нефармальных адукатараў і пазітыўныя водгукі ўдзельнікаў».

Арганізатары і ўдзельнікі Тыдня нефармальнай адукацыі маюць намер і надалей праводзіць мерапрыемствы такога характару, якія прапануюць шырокаму колу насельніцтва магчымасць даведацца пра прапановы і перспектывы адукацыі дарослых у Беларусі.

Паводле Прэс-службы «Тыдня нефармальнай адукацыі 2008»

Rating All.BY

Rambler's Top100