Канфэрэнцыя "Абарона й гарантыі правоў пацыентаў у Рэспубліцы Беларусь: праблемы й пэрспэктывы"
2010-09-01 10:17
23 верасьня 2010 году ў Менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры, IBB адбудзецца канфэрэнцыя "Абарона й гарантыі правоў пацыентаў у Рэспубліцы Беларусь: праблемы й пэрспэктывы".
Арганізатарамі канфэрэнцыі зьяўляюцца: ГА "Цэнтар сацыяльных інавацыяў", ГА "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў", ГА "Беларуская арганізацыя працоўных жанчынаў", Асьветніцкая праваабарончая ўстанова "Офіс па правах людзей зь інваліднасьцю".
Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя спэцыялісты ў галіне аховы здароўя, выкладчыкі й асьпіранты ВНУ, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку арганізацыяў пацыентаў і мэдычных работнікаў, работнікаў экспэртнай мэдычнай службы, спэцыялісты ў галіне мэдычнага права, незалежныя праваабаронцы, журналісты й прадстаўнікі СМІ, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: tatkova@gmail.com, у якой пазначыць імя, прозьвішча, імя па бацьку, назву арганізацыі, пасаду, кантактную інфармацыю (эл. пошту, тэлефон).
З пытаньнямі зьвяртайцеся да каардынатара арганізацыйнага камітэту Тацяны Кавалёвай праз тэл.: (029) 353 44 45, (029) 6840709 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00) альбо эл. пошту: tatkova@gmail.com
Больш падрабязная інфармацыя - у даданым файле "Zaprashenne.doc".
Паводле рассылкі belngo.info
| Attachment | Size |
|---|---|
| Zaprashenne.doc | 26.43 KB |
Тематика
Подобные материалы
- Приглашение к участию в визите в Брюссель для белорусских экспертов
- Дистанционный курс "Финансовая грамотность НКО"
- Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс
- Неформальное образование «Обучение в weekend»
- Курс дистанционного обучения «Менеджмент профилактических программ по проблеме ВИЧ/СПИД».
- Тренинг «Здоровый образ жизни»
- Чего не хватает неформальному образованию, чтобы стать инструментом развития регионов?

