НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Сэмінар для настаўнікаў пра Эўразьвяз

Грамадзкае аб'яднаньне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ» запрашае зацікаўленых пэдагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплінаў і клясных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным сэмінары «Пра Эўразьвяз у школе», які адбудзецца 18-19 верасьня 2010 году пад Менскам.

Удзел у гэтай праграме дазволіць:
– даведацца пра гістарычныя перадумовы ўзнікненьня ды асноўныя этапы разьвіцьця Эўразьвязу;
– зразумець структуру й спосабы функцыянаваньня асноўных інстытутаў Эўразьвязу;
– прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Эўразьвязу;
– атрымаць уяўленьне пра ўзаемадзеяньне ЭЗ і РБ у межах «Усходняга партнэрства»;
– пазнаёміцца з прынцыпамі й падыходамі, формамі й мэтадамі працы з гэтай тэмай.

Удзельнікам сэмінара будзе прапанаваны камплект інфармацыйна-мэтадычных матэрыялаў (кампакт-дыскі, наборы паштовак, літаратура), які можна будзе выкарыстоўваць у сваёй пэдагагічнай дзейнасьці пры правядзеньні ўрокаў і пазаклясных мерапрыемстваў.

Для ўдзелу ў сэмінары неабходна  даслаць запоўненую форму заяўкі (у даданым файле) на эл. адрас: nastaunik@gmail.com альбо праз факс: (+375 17) 269 90 34.

Апошні тэрмін падачы заявак:  12 верасьня 2010 г.

З пытаньнямі зьвяртайцеся да Дзяргай Алы праз тэл.: + 375 29 614 52 79.

Паводле nastaunik.info, рассылкі belngo.info

AttachmentSize
Zajauka_POST.doc64 KB

Rating All.BY

Rambler's Top100