Віншуем з Днём беларускай вайсковай славы!
2010-09-09 00:53
8 верасня 1514 года нашы продкі перамаглі ў Аршанскай бітве — адной з найбольшых у Еўропе баталіяў Сярэднявечча. Менавіта пад Оршай войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем праваслаўнага гетмана Канстанціна Астрожскага нанесла сакрушальнае паражэнне маскоўскім захопнікам.
