НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў абвяшчае конкурс. Deadline - 15 кастрычніка

eu-stars

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2010 – 2011 гг. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох-чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы 2010 г., а апошнюю – летам 2011 г. у Страсбургу (Летні Універсітэт дэмакратыі).

Кожная сесія будзе доўжыцца 3-4 дні, Летні універсітэт дэмакратыі – 4-6 дзён. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў, міжнародных дачыненняў, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, дзейнасці СМІ, лідэрства і асабістага росту, і г.д.

У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, СНД, Беларусі і іншых краін, будуць арганізаваныя дыскусіі, круглыя сталы, іншыя інтэрактыўныя формы зносін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх  аб'яднанняў, дзеячы навукі  і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты  ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Больш падрабязную інфармацыю аб Радзе Еўропы і Школах палітычных даследаванняў можна знайсці на сайце Рады Еўропы www.coe.int , у прыватнасці, па наступным адрасе: http://www.coe.int/t/dc/files/themes/ecoles_politiques/

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкеты неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 15 кастрычніка 2010 г.

Падрабязная інфармацыя і форма анкеты-заяўкі – у далучаным файле.

AttachmentSize
An_Bel_2010_2011.doc106 KB
An_Rus_2010_2011.doc104.5 KB
anons_bel_2010_2011.doc33 KB
anons_rus_2010_2011.doc29 KB

Rating All.BY

Rambler's Top100