НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Падпішыся за адмену артыкула 193.1 !

stop 193-1

Прадстаўнікі няўрадавых арганізацый Беларусі зьвяртаюцца да ўсіх з просьбай падпісаць ЗВАРОТ, які зьмяшчае заклік выключыць з Крымінальнага кодэксу артыкул 193.1 і скасаваць забарону на дзейнасьць незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў ва ўсіх актах заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Зварот варта адрасаваць таму  дэпутату Палаты прадстаўнікоў, які быў абраны па вашай выбарчай акрузе, альбо Старшыні  Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанку У.П.

Узор звароту знаходзіцца ў далучаным файле "193.1_zajava.doc". Вы можаце цалкам скарыстацца з прапанаванага тэксту, альбо напісаць свой. Гэта ня зойме шмат вашага часу, але дазволіць выказаць заклапочанасьць грамадзкіх актывістаў існаваньнем найбольш несправядлівага абмежаваньня на грамадзкую дзейнасьць.

Зварот распаўсюджваецца ў межах кампаніі за скасаваньне артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. ДАЛУЧАЙЦЕСЯ

Адрас Палаты Прадстаўнікоў:
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11, Дом Ураду

Паводле рассылкі belngo.info

AttachmentSize
193.1_zajava.doc24.5 KB

Rating All.BY

Rambler's Top100