Часопіс “Адукатар” #16
2010-01-29 13:16
Выйшаў чарговы нумар часопіса "Адукатар" №16 за 2009 год. Тэма нумара – “Нефармальная адукацыя ў Беларусі – да паляпшэньня якасьці жыцьця”.
Значная частка матэрыялаў нумара прысьвечана Тыдню нефармальнай адукацыі, што адбыўся ў верасьні 2009 года.
Асобнае месца займаюць матэрыялы круглага стала “Нефармальная адукацыя ў паляпшэньні якасьці жыцьця: праблемы і перспектывы”. На круглым стале была агучана тэма стварэньня ў Беларусі незалежнага ўнівэрсытэту. У артыкулах Уладзіміра Дунаева і Сьвятланы Мацкевіч аналізуюцца перадумовы стварэньня ўнівэрсытэту новага тыпу і выказваюцца прапановы па бліжэйшых кроках у гэтым накірунку.
Мікалай Запрудскі адзначае ролю нефармальнай адукацыі ў павышэньні якасьці дадатковай адукацыі педагогаў. Аўтар зьвяртае ўвагу на тэндэнцыі “пранікненьня” ў сістэму паслядыпломнай адукацыі настаўнікаў, метадыстаў і кіраўнікоў школ элементаў нефармальнай адукыцыі і прапаноўвае розныя іншыя магчымасьці гэтага.
Канстанцін Мішчанка аналізуе дастаткова актуальны і вельмі перспектыўны накірунак разьвіцьця форм і падыходаў навучаньня, а менавіта, стварэньне і дзейнасьць віртуальных адукацыйных пляцовак.
Электронны варыянт нумара знаходзіцца на вэб-пляцоўцы АГА: http://adukatar.net/?page_id=602
Наступны нумар будзе прысьвечаны розным асьпектам разьвіцьця адукацыі ў ЭЗ і сьвеце (фінансаваньне сфэры адукацыі дарослых, Сусьветная канфэрэнцыя па адукацыі дарослых у Бразіліі, Адукацыйная палітыка ЭЗ і г.д.). Яшчэ ёсьць магчымасьць прапанаваць матэрыялы і артыкулы - іх трэба прадставіць да сярэдзіны лютага.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Тематика
Подобные материалы
- Новый выпуск журнала "Адукатар". №1, 2011
- Конкурс сярод адукатараў на правядзенне адукацыйнага курса “Школы адукатара. Крок 2”
- Пра нефармальную адукацыю ў новым “Адукатары”
- Трэнерская скрынка
- Агляд сайтаў, прысвечаных нефармальнай адукацыi
- Анатацыі на перыядычныя выданні i кнiгi па тэме нефармальнай адукацыі
- Стратэгія актыўнага навучання – стратэгія грамадзянскай адукацыі

