Асамблея НДА распрацавала Канцэпцыю развіцця грамадзянскай супольнасці
2009-07-27 17:02
З ініцыятывы Асамблеі няўрадавых арганізацый распрацавана Канцэпцыя развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі. Канцэпцыя cкіраваная на стварэнне спрыяльных умоў для ўмацавання грамадзянскай супольнасці (грамадскасці) і развіцця дэмакратыі ў Беларусі на аснове канструктыўнага ўзаемадзеяння арганізацый трэцяга сэктару і органаў дзяржаўнай улады.
Дакумент абвяшчае прынцыпы супрацоўніцтва, яе базавую структуру. У ім адзначаецца ўнёсак некамерцыйнага сектару ў развіццё грамадства, выкладаюцца агульныя намеры бакоў і канкрэтныя крокі з боку дзяржавы і грамадскіх арганізацый для стварэння практычных механізмаў рэалізацыі прынцыпаў супрацоўніцтва.
Падобнага кшталту дакументы прынятыя ў краінах ЕС (напрыклад, у Харватыі, Вугоршчыне, Брытаніі, Францыі, Эстоніі ды інш.), а таксама ў некаторых краінах СНД – Украіне і Казахстане на ўзроўні заканадаўства. Гэтая практыка вартая пераймання, бо дапамагае развіццю дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.
На сёняшні дзень няўрадавыя аб'яднанні Беларусі маюць абмежаваныя магчымасці для развіцця і працы на карысць грамадскасці. Гэтаму перашкаджае надзвычай цяжкая працэдура рэгістрацыі, забарона на выкарыстанне ў якасці юрыдычнага адрасу прыватных кватэраў заснавальнікаў арганізацыяў, адсутнасць ільготаў на арандаваныя памяшканні, неадэкватна складаная сістэма атрымання ахвяраванняў, іншых формаў дапамогі. Канцэпцыя прапануе шляхі развязання згаданых праблемаў.Цяпер адбываецца збор заўвагаў і прапановаў да Канцэпцыі, якія ў далейшым будуць разгледжаныя групай распрацоўшчыкаў і рэдактароў. Канцэпцыя дасланая ў Грамадска-кансультатыўную Раду пры Адміністрацыі прэзідэнта РБ. Удакладнены і дапрацаваны варыянт Канцыпцыі прапануецца абмеркаваць увосень на публічным мерапрыемстве з удзелам лідэраў і экспэртаў ад НДА, прадстаўнікамі ўладаў, міжнародных арганізацыяў.
Праект Канцэпцыі грамадзянскай супольнасці глядзіце ў даданым файле "Kancepcyja3sektar.doc".
| Attachment | Size |
|---|---|
| Kancepcyja3sektar.doc | 74 KB |
Тематика
Подобные материалы
- Infrastructure of the 3rd sector: strategic options
- Улада, грамадзкая апінія, мэдыі, трэці сэктар і палітычныя партыі
- Даклад недзяржаўных экспертаў Пяткевіч прачытала раней за ААН
- Спрошчаны працэдуры рэгістрацыі
- Палёгка ці балбатня?
- Трэці сэктар напярэдадні выбараў
- How to make services of non-governmental organizations being In-demand


