НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Палёгка ці балбатня?

Афіцыйна абвешчана: улады беларусі зрабілі яшчэ адзін крок на шляху дэмакратызацыі і спрасцілі працэдуры рэгістрацыі партый, прафсаюзаў і іншых грамадскіх аб'яднанняў.

Пра гэта паведаміла Міністэрства юстыцыі, адзначыўшы, што Савет міністраў ужо ўнёс змены ў заканадаўства."Палёгка", праўда, падаецца не вельмі значнай. Проста цяпер пры рэгістрацыі партыям і аб'яднанням не спатрэбіцца самастойна станавіцца на ўлік у падаткавікоў, у органах статыстыкі, Фондзе сацабароны і страхаўшчыкоў, бо гэтым будзе займацца орган юстыцыі, які і ажыццяўляе рэгістрацыю. Але, магчыма, мы чагосьці не разумеем. Таму вырашылі пачуць меркаванне тых, хто сутыкнуўся з праблемай нерэгістрацыі тых арганізацый, якія не падабаюцца ўладзе. Магчыма, яны чакаюць палёгкі…

На сённяшні дзень у Беларусі застаюцца незарэгістраванымі Партыя свабоды і прагрэсу Уладзіміра Навасяда, партыя "Свабода" Сяргея Скрабца, "Малады фронт"... Чаму далёка не ўсім палітычным партыям і грамадскім аб'яднанням удаецца "спадабацца" Мінюсту? Вось меркаванне аднаго з сустаршыняў незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўла Севярынца:

— Асабіста ў мяне спадзяванне на рэгістрацыю БХД усё ж такі ёсць. Але гэта ніяк не звязана з палёгкамі з боку Мінюста. Па шчырасці, Міністэрства юстыцыі не дапамагае арганізацыям рэгістравацца, а, наадварот, выступае тут карным органам, як МУС і КДБ. Што тычыцца БХД, то ціск на актывістаў працягваецца: ціснуць і КДБ, і мясцовыя ўлады, і Міністэрства юстыцыі... Прававыя падставы для рэгістрацыі партыі былі яшчэ зімой, аднак нам адмовілі. Зараз мы падалі скаргу на рашэнне міністэрства ў прэзідыум Вярхоўнага суда, аднак спадзяванняў на станоўчы вынік разгляду скаргі няшмат. Таму восенню бягучага года мы рыхтуемся да правядзення яшчэ аднаго ўстаноўчага сходу. Справа ў тым, што восенню будзе разгледжана пытанне аб працягу альбо непрацягу санкцый для беларускіх чыноўнікаў. Іншага зручнага моманту для спробы паўторнай рэгістрацыі ў нас не будзе. Уся бяда ў тым, што Мінюст раз-пораз кіруецца чыімсьці загадам, а не законам.

Старшыня незарэгістраванага грамадскага аб'яднання "Разам" Вячаслаў Сіўчык лічыць, што яго арганізацыя ў бліжэйшы час у Беларусі зарэгістравана не будзе:

— Па меншай меры не зараз. Пакуль уладу ў Беларусі трымае рэпрэсіўны рэжым, рэгістрацыя немагчымая. А вось пасля яго сыходу многія пытанні, у тым ліку і рэгістрацыя грамадскіх аб'яднанняў, якія зараз падаюцца вельмі актуальнымі, набудуць проста тэхнічны характар.

Дарэчы, у панядзелак Вярхоўны суд пачаў разгляд скаргі заснавальнікаў праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна" да Міністэрства юстыцыі. Прычына звароту ў суд — адмова ў рэгістрацыі. На момант падрыхтоўкі матэрыялу рашэнне па справе прынята не было. Але, відавочна, што з праблемамі рэгістрацыі ў Мінюсце сутыкаюцца тыя грамадскія і палітычныя арганізацыі, якія не падзяляюць "афіцыйнага" пункту гледжання на рэчаіснасць і палітычы курс, абраны кіраўніцтвам дзяржавы. Хаця па законе перад ім роўныя быццам бы ўсе.

Дарэчы, празрысты намёк на тое, што беларускія ўлады павінны зарэгістраваць праваабарончую арганізацыю "Наша Вясна", утрымліваецца нават у рэзалюцыі ПАСЕ. Хутка высветліцца, ці разумее афіцыйны Мінск намёкі.

Паводле www.nv-online.info

Рекомендуем дополнительно прочесть: 

Rating All.BY

Rambler's Top100