actngo.info
Наши баннеры
Who's online
Online users
- admin
Спрошчаны працэдуры рэгістрацыі
2009-08-11 21:30
Пастановай Савета міністраў у Беларусі спрошчаны працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў, іх асацыяцый, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднанняў і фондаў. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі. Ці спрашчае новаўвядзенне парадак рэгістрацыі?У прыватнасці, пастаноўка на ўлік указаных арганізацый у падатковыя органы, органы дзяржаўнай статыстыкі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, беларускае рэспубліканскае унітарнае страхавое прадпрыемства "Белдзяржстрах" цяпер павінна ажыццяўляцца самастойна рэгіструючым органам, гэта значыць органам юстыцыі адначасова з рэгістрацыяй юрыдычнай асобы. Раней пасля дзяржаўнай рэгістрацыі палітычныя партыі, прафсаюзы і іншыя арганізацыі былі вымушаныя самі звяртацца для пастаноўкі на ўлік ва ўсе вышэйпералічаныя органы.
Праект дадзенай пастановы быў распрацаваны Мінюстам з мэтамі рэалізацыі адзінага падыходу да дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб. Прапанаванае новаўвядзенне "стасуецца з дзяржаўнай палітыкай, накіраванай на спрашчэнне працэдур, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй юрыдычных асоб і стварэннем максімальна спрыяльных умоў для іх дзейнасці", гаворыцца ў паведамленні Мінюста.
Як заявіў БелаПАН юрыст праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Гары Паганяйла, новаўвядзенне абсалютна не закране сістэму рэгістрацыі і той парадак, які ўсталяваны. Яно датычыць толькі працэдуры пасля рэгістрацыі і не здольнае палегчыць рэгістрацыю для многіх прадстаўнікоў трэцяга сектара. Тыя партыі і грамадскія аб'яднанні, якія для ўлад непажаданыя, па-ранейшаму не будуць рэгістравацца, лічыць Паганяйла.
Паводле меркавання юрыста, зараз Мінюст вельмі выбарачна падыходзіць да рэгістрацыі і адмоваў у рэгістрацыі. Існуюць негалосныя ўзгадненні новай арганізацыі ў многіх органах — пачынаючы з Адміністрацыі прэзідэнта і заканчваючы КДБ. Для "непажаданых" арганізацый, якія ў апазіцыі да ўрада, рэгістрацыя праблематычная: у іх дакументах знаходзяць розныя недахопы. Многія арганізацыі, якія неаднаразова намагаліся зарэгістравацца ў Мінюсце, атрымлівалі адмовы па самых надуманых прычынах, падкрэсліў праваабаронца.
Ён лічыць, што для змянення сітуацыі неабходна, найперш, спрасціць самі працэдуры рэгістрацыі ў частцы падавання адпаведных дакументаў.
Новости АКТа
- Презентация проектов нормативных документов по социальному заказу [9 сентября]
- Второй национальный Форум тренеров по ВИЧ/СПИД
- Правовые нормы социального заказа предлагается привести к единому знаменателю
- Видео: АКТ представляет социальный заказ в регионах
- "АКТ" собирает информацию о ВИЧ-сервисных услугах [до 1 октября]
- Семинар 13-14 августа стал интерактивной апробацией нормативных документов по социальному заказу
- Валерий Жураковский: социальный заказ повысит качество некоммерческих услуг
Подобные материалы
- Книга "ПрАКТические идеи устойчивости некоммерческих организаций"
- Бюллетень БАСР № 130
- Бюллетень БАСР № 127
- Палёгка ці балбатня?
- Презентация проектов нормативных документов по социальному заказу [9 сентября]
- Правовые нормы социального заказа предлагается привести к единому знаменателю
- Бюллетень "СПИД&ТБ" №8


