НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Пракуратура ня бачыць падставаў для адмены артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса

Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь” (Чэхія) атрымала з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь адказ на сваю прапанову аб скасаваньні артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса (“Незаконныя арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня, альбо фонда, альбо ўдзел у іх дзейнасьці”). Праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  перагледзіць усе нормы беларускага заканадаўства, якія забараняюць дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь ня бачыць падставаў для скасаваньня забароны на дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў – паведамляецца ў адказе, які падпісаў намесьнік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Мышкавец.

“Дзеючым заканадаўствам у поўнай меры  вызначаны парадак дзейнасьці арганізацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Падставаў для напраўленьня ў нарматворчы орган матываванай прапановы аб неабходнасьці выключэньня артыкула 193-1 з Крымінальнага кодэкса, а таксама іншых норм заканадаўства, якія забараняюць дзейнасьць на тэрыторыі рэспублікі незарэгістраваных арганізацыяў і іх прадстаўнікоў, не маецца.” – сьцьвярджае Генеральная пракуратура.

Такім чынам, пракуратура не пагадзілася з аргументамі праваабаронцаў адносна несумяшчальнасьці артыкула 193-1 з міжнароднымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека.

Усяго з 2006 года, калі ўступіла ў дзеяньне крымінальная адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраваныхх аб’яднаньняў, па артыкуле 193-1 КК РБ было асуджана 17 чалавек,  пры гэтым не было зафіксавана ніводнага апраўдаўчага прысуда. Праваабаронцам вядома прынамсі пра адну крымінальную справу па артукле 193-1, па якой у дадзены час вядзецца сьледзтва.

12 жніўня 2009 года актывіст Маладога Фронта Міхась Ільін атрымаў папярэджаньне ад пракуратуры Берасьця аб магчымым прыцягненьні да крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць у складзе незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня. Беларускія і замежныя правабарончыя арганізацыі вядуць кампанію за скасаваньне артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса, які перашкаджае нармальнаму развіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Rating All.BY

Rambler's Top100