НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Канферэнцыя "Форум грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнэрства: Павестка дня для Беларусі". Дата зьмянілася!

eu-stars

2 лістапада ў Мінску адбудзецца канфэрэнцыя "Форум грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнэрства: павестка дня для Беларусі".

Улічваючы важнасьць ініцыятывы Усходняга партнэрства (УП) як для грамадзянскай супольнасьці Беларусі, так і для краіны ў цэлым, у мэтах забесьпячэньня адкрытасьці і празрыстасьці грамадзкага дыялёгу арганізатары канфэрэнцыі запрашаюць зацікаўленыя арганізацыі, экспэртаў і будучых удзельнікаў Форума (тых, хто падаў заяўкі на ўдзел) да шырокага публічнага абмеркаваньня наступных пытаньняў:

- Роля Форума грамадзянскай супоольнасьці Усходняга партнэрства ў рэалізацыі тэматычных аспэктаў УП,
- Актуальныя задачы Беларусі і грамадзянскай супольнасьці ў праграме УП,
- Мэты і задачы беларускай дэлегацыі на Форуме грамадзяскай супольнасьці УП.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 28-га кастрычніка 2009 г.

Заяўкі высылайце на адрас: belarus-europe@tut.by. У заяўцы пазначце: імя, прозьвішча, імя па-бацьку, назва арганізацыі й пасаду, а таксама кантактную інфармацыю (эл. пошта, тэлефон).

Выдаткі на праезд і пражываньне кампэнсаваныя ня будуць.

Канфэрэнцыя адбудзецца ў канфэрэнц-залі гатэля Crowne Plaza Minsk па адрасе: вул. Кірава, 13.

Больш падрабязную інфармацыю і праграму глядзіце ў файлах "Invitation conference.doc" і "CSF EaP conference_program.doc".

Паводле рассылкі belngo.info

AttachmentSize
CSF%20EaP%20conference_program.doc276 KB
Invitation%20conference.doc272 KB

Rating All.BY

Rambler's Top100