actngo.info

Подписка на Дайджест новых публикаций сайта. Введите свой email:

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

АКТ-инфо

Будьте в курсе наших последних новостей!

Syndicate content

 

Наши баннеры

Наши партнеры


Rating All.BY


Rambler's Top100

Who's online

There are currently 0 users and 5 guests online.

Новы парадак пераводу памяшканьняў у нежылы фонд

    Указам прэзыдэнта ад 25 верасьня 2009 году № 479 "О переводе жилых помещений в нежилые и внесении изменения в Указ Президента Республики Беларусь от 16 марта 2006 г. № 152" урэгуляваныя пытаньні пераводу ў нежылы фонд памяшканьняў, якія разьмешчаныя на першых паверхах шматкватэрных жылых дамоў (пункт 17 Пераліку адміністратыўных працэдураў).

    Зьвяртаем увагу, што спрашчэньне парадку пераводу памяшканьняў у нежылы фонд датычыцца таксама і аднакватэрных (блёкавых) жылых дамоў (так званы "прыватны  сэктар"). Аднак гэта не скасоўвае парадак выдачы мясцовымі органамі ўлады дазволу на выкарыстаньне такіх памяшканьняў не па прызначэньні, што зьяўляецца асобнай адміністратыўнай працэдурай (прадугледжаная пунктам 18 Пераліку адміністратыўных працэдураў).

    Новы парадак пераводу памяшканьняў у нежылы фонд усталёўвае адзіныя крытэры й адзін сьпіс дакумэнтаў, якія мусяць прадастаўляцца для прыняцьця такога рашэньня. Адмова ў пераводзе памяшканьня ў нежылы фонд павінна быць матываваная належным чынам, а вычарпальны сьпіс магчымых падставаў для адмовы выкладзены ва ўказе. Таксама ўсталявана, што пры прыняцьці адмоўнага рашэньня па гэтым пытаньні, яно можа быць абскарджанае зацікаўленай асобай у вышэйшым органе й (альбо) судзе.

    Нягледзячы на тое, што прэамбула ўказу адзначае ягоную скіраванасьць на падтрымку прадпрымальніцкай дзейнасьці, насамрэч усталяваны ў ім парадак хутчэй за ўсё будзе распаўсюджвацца й на выпадкі разьмяшчэньня ў гэтай катэгорыі памяшканьняў некамэрцыйных арганізацыяў.

    Палажэньні Указу набудуць моц праз тры месяцы пасьля апублікаваньня.

    З тэкстам Указу можна азнаёміцца тут:
    http://pravo.by/webnpa/text.asp?RN=p30900479

    Паводле рассылкі belngo.info

    No votes yet