Вышаградзкая летняя школа ў Кракаве
2010-03-05 11:41
Вышаградзкая летняя школа - гэта двухтыднёвая адукацыйная праграма, якая прадугледжвае інтэрдысцыплінарнае навучаньне моладзі зь Беларусі, Вугоршчыны, Польшчы, Славакіі, Чэхіі ды іншых краінаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы.
Школа адбудзецца 4-17 ліпеня ў Кракаве. Праграма ўключае ў сябе дэбаты на тэму сучасных палітычных, культурных ды сацыяльных зьменаў ў глябальнай і эўрапейскай пэрспэктыве.
Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя, адкрытыя й крэатыўныя маладыя людзі.
Арганізатары аплочваюць навучаньне, харчаваньне, пражываньне, спэцыяльныя мэрапрыемствы. Удзельнікі аплочваюць дарогу да Кракава, мэдычную страхоўку й унёсак 75 эўра.
Падрабязная інфармацыя - на старонцы: http://www.villa.org.pl/e_p_letnia.php
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 сакавіка.
Паводле adukacyja.info, рассылкі belngo.info
Тематика
Подобные материалы
- Приглашение к участию в визите в Брюссель для белорусских экспертов
- Дистанционный курс "Финансовая грамотность НКО"
- Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс
- Неформальное образование «Обучение в weekend»
- Курс дистанционного обучения «Менеджмент профилактических программ по проблеме ВИЧ/СПИД».
- Первый сайт для волонтеров в сфере обучения «Равный-равному»
- Тренинг «Здоровый образ жизни»

