Рыхтуецца зборнік АГА “Нефармальная адукацыя ў Беларусі"
2008-03-27 19:25
Партнёрская сетка Арганізацый грамадзянскай адукацыі рыхтуе да выдання зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”. Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый і адукатараў у значным асяроддзі. Матэрыялы прымаюцца да 31 мая 2008 года.
Пад нефармальнай адукацыяй мы разумеем любое арганізаванае навучанне, якое адбываецца па-за межамі сістэмы фармальнай адукацыі. У якасці фармальнай адукацыі мы разумеем сістэму агульнай, вышэйшай і прафесійнай адукацыі, што ажыццяўляецца на аснове дзяржаўных стандартаў, і па атрыманні якой выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору.
Структура выдання:
1. Уступная глава пра сферу нефармальнай адукацыі Беларусі.
2. Прыклады лепшых практык.
3. Інфармацыя пра арганізацыі, якія рэгулярна рэалізуюць адукацыйныя праграмы.
4. Інфармацыя пра адукатараў.
5. Слоўнік тэрмінаў.
Мова выдання: мова рэдакцыі выдання – беларуская, кароткая анатацыя на ангельскай і расійскай мовах. Мову матэрыялаў абіраюць аўтары.
Калі Ваша арганізацыя і/ці Вы асабіста маеце дачыненне да сферы нефармальнай адукацыі Беларусі, просім даслаць нам інфармацыю пра сябе і свае адукацыйныя праграмы згодна прапанаванага ўзору.
Просім даслаць інфармацыю не пазней за 31 мая 2008 года на e-mail: adukatar.aga@gmail.com.
Інфармацыя прымаецца толькі ў электронным выглядзе на беларускай або расійскай мове. Рэдакцыя пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне дасланых матэрыялаў.
Гэта інфармацыя і анкета распаўсюджваецца свабодна. Будзем удзячныя, калі Вы перашлеце іх Вашым знаёмым адукатарам.
| Attachment | Size |
|---|---|
| Book about informal education by.doc | 171.5 KB |
| Book about informal education ru.doc | 194 KB |
Тематика
Подобные материалы
- Набор удзельникаў у Трэнінгах для трэнераў у галіне правоў чалавека
- Запрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Тбілісі
- Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека
- Подготовка специалистов организаций в сфере ВИЧ по работе с труднодоступными уязвимыми группами в контексте ВИЧ-инфекции
- Образовательная программа “Лидерство в гражданском обществе”.
- Курс неформального образования «Обучение в weekend», весна 2012
- Трэнінг «Як пры дапамозе інтэрнэт-тэхналогій дасягнуць асабістых і арганізацыйных мэтаў»

