Газета "Звязда": Колькасць грамадскiх аб’яднанняў у Беларусi стабiльна расце
2008-04-02 18:08
Паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення грамадскiх аб’яднанняў Мiнiстэрства юстыцыi Алены Кiрычэнкi, найбольшая колькасць вышэйпамянёных структур — фiзкультурна-спартыўнай скiраванасцi. Таксама ёсць дабрачынныя, асветнiцкiя, выхаваўчыя, маладзёжныя, iнвалiдаў вайны, навукова-тэхнiчныя, нацыянальных меншасцяў, прыроды, культуры, жаночыя i iншыя.
Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў, напрыклад, ганарыцца тым, што спрыяла прыняццю на заканадаўчым узроўнi пэўных мераў для паляпшэння жыллёвых умоў шматдзетных сем’яў. Беларускi саюз жанчын упэўнены, што не без яго дзейсных прапаноў у краiне пачалося павышэнне нараджальнасцi. Кiраўнiцтва Беларускага саюза журналiстаў спрабуе "перамагчы" трывожную тэндэнцыю адсутнасцi ў айчынных СМІ крытычных журналiсцкiх выступленняў. Адным словам, можна сцвярджаць, што кожнае аб’яднанне актыўна "перамагае" намечаныя перад сабой задачы, аднак пры гэтым кожны пакуль "змагаецца" паасобку. На думку вярхоўнага атамана Беларускага казацтва Мiкалая Улаховiча, у краiне наспела патрэба стварэння Грамадскай палаты, паколькi многiя пытаннi ў адзiночку не вырашаюцца. Скажам, у красавiку грамадскiя аб’яднаннi чакае павышэнне арэнднай платы за памяшканнi, i той, хто ў адзiночку ўжо спрабаваў дабiцца льгот, пацярпеў няўдачу.
Паводле газеты "Звязда" № 56, 2008

