Новы фонд у падтрымку грамадзянскай супольнасці і СМІ ў Беларусі
2009-11-13 16:57
Фонд заснаваны для аказання дапамогі грамадскім арганізацыям, малым супольнасцям і сродкам масавай інфармацыі ў Беларусі для ўмацавання іх пазіцый у працэсе далейшага дэмакратычнага развіцця краіны. Менавіта таму Фонд падтрымлівае тыя ініцыятывы, якія скіраваны на рашэнне праблем мясцовай грамадзянскай супольнасці, непарыўна разглядаючы іх у рамках усяго сектару. Фонд таксама аказвае дапамогу незалежным сродкам масавай інфармацыі ў пашырэнні аўдыторыі і сферы ўплыву.
Беларусь – лістапад 2009 – Фонд Развіцця Супольнасцяў і СМІ (CMDF) пачаў працу па падтрымцы мясцовых грамадскіх арганізацый, ініцыятыўных груп і СМІ ў Беларусі.
Фонд падтрымлівае праекты, якія: скіраваны на развіццё грамадзянскай супольнасці; дапамагаюць незалежным СМІ ў пашырэнні іх уплыву і аўдыторыі; будуюць адкрытыя супольнасці, што базуюцца на прынцыпах дэмакратыі; і падтрымліваюць ініцыятывы ў розных сферах грамадскага жыцця, што з’яўляецца істотным на шляху да адкрытай Беларусі.
Далейшую інфармацыю па тэмах і параметрах можна прачытаць на www.cmdfund.org

